Алімпійскі камітэт Расіі лічыць Беларусь расійскай вобласцю?

Источник материала:  
27.07.2012 10:08 — Новости Общества

Алімпійскі камітэт Расіі лічыць Беларусь расійскай вобласцю?

           


Выданне Kyiv Post змагло высветліць, чаму на сайце Алімпіяды ў Лондане няправільна пазначана краіна нараджэння каля 30 спартоўцаў, якія выступаюць за Расію.

Алімпійскі камітэт Расіі лічыць Беларусь расійскай вобласцю?


Усе яны нарадзіліся не ў Расіі, але ў анкетах на сайце Алімпійскіх гульняў сцвярджаецца адваротнае. Пры гэтым гарады Кіеў, Луцк, Гродна, "Армянская вобласць" і "Беларуская вобласць" пазначаны як часткі Расіі.

Цім Потэр, прадстаўнік сайта лонданскіх Гульняў, у інтэрв'ю Kyiv Post пераклаў віну за памылкі на нацыянальныя алімпійскія камітэты. Нібыта, гэта яны адказваюць за прадастаўленне біяграфічных дадзеных спартоўцаў.

Атрымліваецца, што такую інфармацыю аб спартоўцах падаў Расійскі алімпійскі камітэт, і яе, не правяраючы, змясцілі на сайце Алімпіяды-2012.

Адзначым, што на сайце Алімпійскіх гульняў пазначана, што валейбаліст Аляксандр Буцько нарадзіўся ў "расійскім" горадзе Гродна, а валейбалістка Таццяна Кошалева ў... беларускай вобласці Расіі.

←Жуткая современность незахороненных деревень Кормянского района

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика