У калоніі Сяргей Каваленка не прызнаў сваёй віны
25.07.2012 13:41
—
Новости Общества
У калоніі Сяргей Каваленка не прызнаў сваёй віны
У Магілёўскай папраўчай калоніі № 19 з палітвязнем Сяргеем Каваленкам спаткаліся бацька Аляксандар Васільевіч і брат Віталь. Бачыліся яны са зняволеным адны суткі.
Як паведаміў Аляксандар Каваленка, статус злоснага парушальніка рэжыму ягоны сын атрымаў за тое, што не ў час лёг на ложак і адмовіўся мыць прыбіральню. Сярод асуджаных прыбіраць прыбіральню лічыцца зняважлівай працай, таму ён адмовіўся яе выконваць.
На пытанне пра прашэнне аб памілаванні Аляксандар Каваленка адказаў, што сын напісаў толькі адзін радок: "Прашу вызваліць мяне". Паводле спадара Аляксандра, сын не прызнаў сваёй віны. Адміністрацыя прапаноўвала напісаць прашэнне аб памілаванні прыкладна месяц таму. Палітвязень не спадзяецца на хуткае вызваленне, бо для гэтага трэба хадайніцтва адміністрацыі калоніі. "А яго Сяргей не чакае, бо яго зрабілі злосным парушальнікам", — зазначыў Аляксандар Каваленка.
У калоніі не прынялі лекаў для Сяргея Каваленкі, якія прывезлі родзічы. Сказалі дасылаць пасылкай. Супраць гэтага, паводле родзічаў, выступіў начальнік медычнай часткі калоніі.
У калоніі працягваецца спатканне палітвязня з жонкай Аленай і сынам Валянцінам. Яно скончыцца 27 ліпеня. Меншую дачку Сяргея Каваленкі Віку з спаткання забралі з сабой брат і бацька. Паводле іх, ёй цяжка знаходзіцца з бацькам ва ўмовах калоніі. Пакуль родзічы гаварылі з журналістамі, малая капрызіла.