Гусары ў Гродне

Источник материала:  

У рамках праекта "Жывая гісторыя", які ажыццяўляецца студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы і мясцовымі ўладамі, у мінулую суботу горад над Нёманам быццам перанёсся ў эпоху вайны 1812 года.

Па цэнтральных вуліцах прайшлі парадам уланы, драгуны, гусары, конныя егеры — удзельнікі беларускіх і расійскіх ваенна-гістарычных клубаў. Потым яны на пляцоўцы паміж Курганам Славы і гіпермаркетам "АЛМІ" прадэманстравалі рэканструкцыю бітвы 200-гадовай даўнасці.

Галоўным сімвалам свята стаў генерал-лейтэнант Сяргей Мікалаевіч Ланской. На могілках па вуліцы Антонава прайшла цырымонія ўскладання кветак да помніка вядомаму гусару. Дарэчы, у сацыяльнай сетцы "Вконтакте" ўжо дзейнічае прысвечаны яму інтэрактыўны акаўнт (httр://vk.соm/lаnskоу1812), які створаны ўдзельнікамі праекта "Жывая гісторыя".

Барыс ПРАКОПЧЫК

Гусары ў Гродне

←Стоп, хакер

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика