Трыццаць вясельных букетаў

Источник материала:  

Пяты парад нявест стаў міжнародным

Нараўне з беларускімі прадстаўніцамі ў свяце нявест прынялі ўдзел дзяўчаты з Расіі. "Нявесты ў стылі арыгамі" і "Святочныя нявесты", "Нявесты-іншаземкі" і "Nеwвесты", "Казачныя нявесты" — традыцыйна ўдзельніц падзялілі на 5 камандаў. У парку Горкага кожная каманда прадэманстравала свае таленты ў творчай візітоўцы "120 секундаў славы". Пасля творчага конкурсу дзяўчаты закідалі гледачоў вясельнымі букетамі. Іх столькі, колькі і нявест — трыццаць. Дзяўчаты разам з арганізатарамі праекта ўсклалі кветкі да Вечнага агню на Плошчы Перамогі. Пасля чаго шыкоўны картэж з кабрыялетаў з прыгажунямі праехаў па сталічным праекце Незалежнасці ў клуб, дзе прайшла забаўляльная праграма і цырымонія ўзнагароджання.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

Трыццаць вясельных букетаў

←Истины Неба

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика