Зарэгістравалі ініцыятыўныя групы
У чацвер, 19 ліпеня, закончылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп, якія стварылі шляхам збору подпісаў. Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ад палітычных партый і ад працоўных калектываў могуць зарэгістравацца да 13 жніўня ўключна.
МАЛАДЗЕЧНА. У Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе №72 ініцыятыўныя групы зарэгістравалі рэдактар "Радыё Маладзечна" Галіна Лазоўская і дырэктар Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.
МАЛАДЗЕЧНА. ВАЛОЖЫН. У Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе №73, у якую ўваходзіць Валожынскі раён, ініцыятыўную групу зарэгістраваў дырэктар ААТ "Беразінскае" Станіслаў Кулеш.
ВІЛЕЙКА. МЯДЗЕЛ. Віляйчане і мядзельцы ўваходзяць у Вілейскую выбарчую акругу №74. Тут зарэгістравалі тры ініцыятыўныя групы:
Віктар Русак, начальнік галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі;
Ігар Барысавец, начальнік аддзела па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва Мядзельскага раёна КУП “Мінаблкінавідэапракат”;
Вячаслаў Чалы, пенсіянер Мядзельскага раёна.
АШМЯНЫ. Ашмянцы ўваходзяць у Іўеўскую выбарчую акругу №53. Тут сваю ініцыятыўную групу зарэгістравала Наталля Кучынская, начальнік аддзела адукацыі Ашмянскага райвыканкама.
СМАРГОНЬ. АСТРАВЕЦ. Смаргонскі і Астравецкі раёны складаюць Смаргонскую выбарчую акругу №59.
У выбарчай камісіі зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу Валерый Кокаш, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”.
Пра гэта паведамілі прадстаўнікі адпаведных выбарчых акруговых камісій.
Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прызначаныя на 23 верасня.
Зоя ХРУЦКАЯ.