Дзень Вадзеніка (фота)

Масткі для мурашоў, абрывы самагубцаў і пачастунак для маламутаў, ці асаблівасці беларускага турызму.
У прыватным пансіянаце “Ладэ” на Лепельшчыне прайшло свята Дзень Вадзеніка. “Народная Воля” пацікавілася асаблівасцямі пансіянатнага жыцця ўдалечыні ад сталіцы.

Па ўсім санаторыі раскіданыя невялічкія домікі і катэджы. Дзе паболей, дзе – паменей.



Від знутры.




У вольны час можна пакатацца на катамаранах.

Ці пасядзець у бары.

Для аматараў жывой прыроды арганізаваны цэлы заапарк з ездавымі сабакамі маламутамі, трусамі, паўлінамі і іншымі жывёламі.




Гэта не проста дарожка, а спецыяльны мосцік, па якім трэба хадзіць увесну, каб не замінаць міграцыі мурашэй.

А вось гэты абрыў маглі б аблюбаваць самагубцы, але тут такі файны від, што толькі яшчэ болей хочацца жыць.

Бераг Лепельскага возера нагадвае Балтыку.

А вось і сам вадзянік, які “палюе” на маленькіх жвавых рыбак.
