Беларускі касмічны апарат выведзены на разліковую арбіту

Источник материала:  
Беларускі касмічны апарат, запуск якога адбыўся раніцай 22 ліпеня з касмадрома Байканур у Казахстане, выведзены на разліковую арбіту.Рабочая арбіта касмічнага апарата складае 500-520 кіламетраў.

Нагадаем, у 9.41 па мінскім часе з касмадрома Байканур стартавала ракета-носьбіт "Саюз-ФГ" з разгонным блокам "Фрэгат" і кластарам з пяці касмічных апаратаў. Гэта расійскія "Канопус-В" і МКА-ФКІ ("Зонд-ПП"), Беларускі касмічны апарат (БКА), германскі TET-1 і канадскі ADS-1B.

Запуск БКА — другая спроба ўвайсці ў клуб касмічных дзяржаў. Першая была зроблена ў сярэдзіне 2000-х гадоў. Аднак запуск штучнага спадарожніка Зямлі "БелКА" 26 ліпеня 2006 года, за якім на Байкануры назіраў Аляксандр Лукашэнка, быў няўдалым. Праз 86 секунд пасля старту адмовіў рухавік ракеты-носьбіта "Дняпро", створанай на базе баявой міжкантынентальнай балістычнай ракеты РС-20 "Ваявода" (паводле заходняй класіфікацыі SS-18 "Сатана").

Цяпер для надзейнасці вываду на арбіту кластара з пяці касмічных апаратаў была выбрана ракета-носьбіт "Саюз-ФГ". Апошнім часам на такіх ракетах-носьбітах выводзяцца ўсе пілатаваныя касмічныя апараты, якія павінны быць надзейныя на 200% з-за чалавечага фактару. Змена ракеты-носьбіта — галоўнае, што забяспечвае больш надзейны запуск спадарожніка, сцвярджаюць эксперты.

 
←В ЦУП в Минске поступила первая информация со спутника

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика