Вільня і Мінск павінны знайсці спосаб размаўляць не мовай санкцый, лічыць новы пасол Літвы ў Беларусі
20.07.2012
—
Новости Общества
Мінск, 18 ліпеня. Вільня і Мінск павінны шукаць спосаб размаўляць не мовай санкцый. Пра гэта заявіў пасол Літвы ў Беларусі Лінас Лінкявічус, паведамляе інфармагенцтва REGNUM са спасылкай на BNS.
Паводле слоў Лінкявіуса, Беларусь — важны сусед і гандлёвы партнёр Літвы. Таму, лічыць пасол, хоць напружанасці ў адносінах не пазбегнуць, паміж Вільняй і Мінскам неабходны пастаянны дыялог, супрацоўніцтва павінна развівацца.
"Націск на афіцыйны Мінск павінен адбывацца не за кошт звычайных грамадзян Беларусі. Павінны адшукаць спосаб размаўляць не мовай санкцый. Не ведаю, ці дасягнем выніку, ведучы дыялог такім чынам", — сказаў Лінкявічус.
Дыпламат разглядае праект беларускай АЭС як адзін з раздражняльнікаў у двухбаковых адносінах. Ён лічыць, што і Літва, і Беларусь зацікаўлены ў тым, каб атамная станцыя пад Астраўцом была бяспечнай, аднак у гэтым пытанні "не хапае завершанасці дыялогу".
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Фота 15min.lt