Як Навагрудак рыхтуюць да абласных "Дажынак"
19.07.2012 12:18
—
Новости Общества
Як Навагрудак рыхтуюць да абласных "Дажынак"
На доме культуры, помніку канца ХІХ ст., знеслі франтон, суседні будынак стаіць паўразбураны.
У Навагрудку сёлета мусіў прайсці чарговы фестываль сярэднявечнай культуры. Пра гэта казалася на апошнім фэсце ў 2010 годзе, прысвечаным 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. Аднак, замест рыцарскага фэсту ў Наваградку вырашылі зладзіць абласныя "Дажынкі".
У пачатку мая гэтага года ў інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі, на якіх бачна, як старажытны горад рыхтуюць да падзеі. У прыватнасці, гаворка вялася пра рэканструкцыю будынка Дома культуры, збудаванага пры канцы ХІХ ст. Ён з’яўляецца гісторыка-культурным помнікам. У будынку на той момант аконныя праёмы былі часткова закладзеныя сілікатнымі блокамі.
Карэспандэнта "НН" у аддзеле культуры райвыканкама тады запэўнілі, што працы адбываюцца згодна праектна-каштарыснай дакументацыі і гэтая мера — часовая. Цяпер з’явіліся новыя фотаздымкі, з якіх вынікае, што ў тыя зменшаныя праёмы ўжо пачалі ставіць вокны.
Больш за тое, з будынка знік франтон, які можна пабачыць на здымках пачатку ХХ ст. Суседні з Домам культуры будынак, былы рэстаран "Гасцінны двор", стаіць паўразбураны. Ён таксама адносіцца да забудовы канца ХІХ ст. У адным з дамкоў другой паловы ХІХ ст. паставілі шклопакеты.

У той жа час, на месцы былога гатэлю "Еўропа", які яшчэ шэсць год таму ўзяліся адбудоўваць ураджэнцы Навагрудка, дагэтуль пустка, агароджаная плотам.
Падрыхтоўка да "Дажынак" у Навагрудку — не першы глабальны капрамонт у горадзе. 14 год таму з падобным размахам яго рыхтавалі да 200-годдзя Адама Міцкевіча.
![]() |
Так будынкі на навагрудскай плошчы выглядалі напрыканцы мая 2012 года. Фота Сямёна Печанка. |

Дом культуры дабудоўваюць з тыльнага боку. Фота Сямёна Печанка. |
![]() |
Суседні з Домам культуры дамок канца ХІХ ст. стаіць паўразбураны. Фота Арцёма Аблажэя . |
![]() |
У доме другой паловы ХІХ ст. паставілі шклопакеты. Фота Сямёна Печанка. |

У той жа час, на месцы былога гатэлю "Еўропа", які яшчэ шэсць год таму ўзяліся адбудоўваць ураджэнцы Навагрудка, дагэтуль пустка, агароджаная плотам.
![]() |
На месцы былога гатэлю "Еўропа" дагэтуль пустка. Яго пачалі аднаўляць у 2006 годзе. Фота Сямёна Печанка. |
![]() |
Пра амбітны праект нагадвае толькі выгаралы на сонцы пашпарт аб’екту. Фота Сямёна Печанка. |
Падрыхтоўка да "Дажынак" у Навагрудку — не першы глабальны капрамонт у горадзе. 14 год таму з падобным размахам яго рыхтавалі да 200-годдзя Адама Міцкевіча.
![]() |
Так Навагрудак выглядаў у часе рамонту ў 1998 годзе. Фота photo.bymedia.net. |