Фотаслова
Калі у травах
твой след шукаю,
Іду на споведзь
да цар-дубоў,
Мне кажа Прошча:
усё мінае.
І абяцае: ўсё будзе зноў.
Калі над краем лятуць завеі
І дзень прыходзіць, як сон ліхі,
Ратуе Прошча мае надзеі,
Даруе Прошча мае грахі.
Я свой, тутэйшы у пушчы гэтай,
А як надыдзе ў зямлі спачыць
Зноў падымуся травінкай светлай,
Каб разам
з Прошчай бясконца жыць
ПРОШЧА — гэта камень, крынічка, узгорак або іншае месца, якое, згодна з паданнямі, адметна сваімі надпрыроднымі сіламі. Прошчы можна сустрэць у любым рэгіёне Беларусі, некаторыя з іх існуюць яшчэ з часоў язычніцкіх свяцілішчаў. Значная частка іх прызнана хрысціянамі — побач будуюць цэрквы, касцёлы, капліцы, у святы праводзяць набажэнствы.
Існуе прошча і ў рудабельскім краі, недалёка ад гарадскога пасёлка Акцябрскі. Кажуць, што там калісьці былі вёска і возера, якія зніклі. Быў цудадзейны камень з адбіткам чалавечай нагі (следавік) — і ён калісьці знік. Цяпер гэтае месца выглядае так, як бачыце на маіх здымках. А яшчэ тут можна набраць вады — згодна з паданнем, яна лечыць вочы, паляпшае зрок.
Уражаны рудабельскай прошчай былі мае спадарожнікі — доктар філасофскіх навук, прафесар Энгельс Дарашэвіч (<І>на фота каля зялёнага волата ) і кандыдат філалагічных навук, прафесар Аляксей Рагуля (на фота ў праваслаўнай капліцы)..