На Віцебшчыне, магчыма, падаў метэарыт

Источник материала:  
17.07.2012 14:30 — Новости Общества

На Віцебшчыне, магчыма, падаў метэарыт

           


Незвычайную з’яву назіралі ноччу з 15 на 16 ліпеня жыхары Глыбоцкага раёна. Шматлікія відавочцы распавядаюць, што светлы аб’ект ляцеў па небе і зваліўся на зямлю з вельмі моцным грукатам.

Пра гэтую з’яву карэспандэнту “Вестак” распавёў гімназіст Даніл Бука з вёскі Валодзькава (Глыбоцкі раён):

“Вечарам, гадзін дванаццаць было, пачуў грукат, вокны затрэсліся, задрыжэлі, і святла шмат адразу. Думаў, можа машына дзе ўрэзалася ў дрэва. Выйшаў, паглядзеў – ціха, нікога няма. Сёння мне сябар тэлефануе з Гатаўшчыны. Яго сястра шпацыравала вечарам па вуліцы і бачыла, што ляцела быццам бы камета з хвастом і паляцела ў бок майстэрань нашых (на паўночны ўсход.К.Ш.)”.

Незвычайную з’яву бачылі і жыхары вёскі Гатаўшчына. “Я быў у дарозе, бачыў яркую ўспышку на небе, секунд пяць, ярка-ярка на небе стала і дзесьці яно звалілася. Я ехаў на машыне, таму гуку не чуў, а малодшая сястра была на вуліцы і праз нейкі час пачула моцны грукат”, - распавядае мясцовы жыхар Аляксандр.

Моцны грукат а палове на першую ночы чуў Часлаў Рудак, інжынер з вёскі Мнюта ІІ. “Я толькі чуў. Сёння пачаў распытваць у людзей. Бачылі святло кшталту шара. Потым святло прапала, праз пяць хвілін адбыўся выбух. У мяне хата затрашчэла, і на кухні аж дзверы адкрыліся. Дзесьці вакол нас яно ўзарвалася”, - распавёў спадар Часлаў. 

←Беларусь отправила на Кубань второй самолет с гуманитарной помощью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика