У Музей беларускай дзяржаўнасці - толькі пасля праверкі ў службе бяспекі

Источник материала:  
17.07.2012 20:38 — Новости Общества

У Музей беларускай дзяржаўнасці — толькі пасля праверкі ў службе бяспекі

           


Кошт квітка ў Музей беларускай дзяржаўнасці складзе 10 тысяч рублёў.
 
У Музей беларускай дзяржаўнасці - толькі пасля праверкі ў службе бяспекі

Раней Еўрарадыё паведамляла, што Музей беларускай дзяржаўнасці, які месціцца недалёка ад будынка Адміністрацыі прэзідэнта, для шырокай грамадскасці адкрыюць 20 ліпеня. Аднак гэтую падзею перанеслі на нявызначаны тэрмін, бо “адсутнічае нейкі подпіс у паперах”.

У Нацыянальным гістарычным музеі, філіялам якога з'яўляецца музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Еўрарадыё распавялі:

"Думаю, на працягу двух-трох тыдняў там павінны ўсе дапрацоўкі дарабіць, і пасля ўжо мы пачнем прымаць заяўкі на экскурсію".

Атрымліваецца, не раней за жнівень. У Нацыянальным гістарычным музеі нагадалі, што працэдура наведвання музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці няпростая:

"Патрэбная ваша заяўка, пашпартныя дадзеныя, магчыма, ксеракопія. І на працягу 10 дзён, пасля таго, як дакументы пройдуць праверку ў службе бяспекі, вы будзеце ведаць, пойдзеце ці не. Гэта вельмі складаная працэдура".

Дарэчы, уваходны білет для дзяцей у музей каштуе 5000 рублёў, для дарослых — 10000, плюс экскурсійнае абслугоўванне на групу для дзяцей — 8500, для дарослых — 12500 рублёў.
 
У Музей беларускай дзяржаўнасці - толькі пасля праверкі ў службе бяспекі
 
У Музей беларускай дзяржаўнасці - толькі пасля праверкі ў службе бяспекі
 
У Музей беларускай дзяржаўнасці - толькі пасля праверкі ў службе бяспекі
Фота: ctv.by

←Зельцер подал в суд на "Белнефтехим" спустя 3 года после освобождения из белорусской тюрьмы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика