Дзяўчынка з чарнобыльскай зоны загінула ў Італіі
16.07.2012 20:26
—
Новости Общества
Дзяўчынка з чарнобыльскай зоны загінула ў Італіі
Паездка на аздараўленне скончылася трагедыяй.
11-гадовая Ангеліна Судаленка ўпала з ровара і разбіла галаву аб каменне. Верталёт "Хуткай дапамогі" даставіў яе ў шпіталь, але адратаваць дзіця не ўдалося.
Страшная трагедыя здарылася а 17-й гадзіне ў мінулую сераду.
Дзяўчынка прыехала ў Італію з групай дзяцей Чарнобыля на аздараўленне.
Яна трапіла ў сям’ю ў правінцыю Асці, што ў П’емонце, на паўночным захадзе Італіі. Жыла яна ў даліне Удзонэ, блізка мяжы з Італіі з Францыяй. Рэльеф там гарысты.
Дзеці паехалі на раваровую экскурсію. І дзяўчынка выпадкова з’ехала з дарогі пад абрыў.
На бяду, там аказаўся камяністы адхон глыбінёй 4,5 м. Куляючыся, Гэля некалькі разоў ударылася галавой у валуны.
Экскурсаводка кінулася на ратунак, выклікала карабінераў-ратавальнікаў. Усё марна. Дзіця памерла да прыбыцця ратавальнікаў з доктарам.
Вядзецца следства. Апыталі і экскурсаводку, і сяброў-дзяцей.
Мясцовая прэса піша, што ўвагу следчых прыцягнуў той факт, што ў месцы здарэння раней на краі дарогі стаяла агароджанне-парэнча, метры чатыры ўдоўжкі, але ад старасці яна была паваліўшыся.
Каб заставаліся там парэнчы, мо яны ўратавалі б маладое жыццё.