"Сад мары" можна пабачыць у сталіцы

Источник материала:  

Фестываль кветнікаў і ландшафтнай архітэктуры ў сталіцы завяршыўся, а кампазіцыі будуць радаваць мінчан і гасцей сталіцы да позняй восені.

Тэмай сёлетняга, восьмага па ліку, сталічнага фестывалю сталі сюжэты любімых кніжак. "Аліса ў краіне цудаў" і "Востраў скарбаў", "Сад мары" Дж. Осціна і "Буравеснік" М. Горкага — у скверы "Старосцінская слабада" непадалёк ад гасцініцы "Беларусь" можна пабачыць дзесяць тэматычных прыгожых кампазіцый з кветак і не толькі. Пірацкі куфар са скарбамі, чароўны трус і вялікі збан, шахматная кветкавая дошка — Мінск па праве лічыцца адной з самых "зялёных" сталіц Еўропы, дзе прыгажосць аб'ядноўваецца з цікавымі ідэямі.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

"Сад мары" можна пабачыць у сталіцы

←Виртуальные продавцы учат новые правила

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика