Якія дзеянні нашы продкі стараліся выканаць на ўсходзе сонца?
11.07.2012
—
Новости Общества
У традыцыйным светапоглядзе ўсходніх славян час усходу сонца лічыцца ці не самым сакралізаваным у структуры сутак, сімвалізуе перамогу святла над цемрай, нараджэнне новага дня, новага жыцця. Гэты час лічыўся самым прыдатным для выканання розных абрадавых дзеянняў лекава-прафілактычнай накіраванасці.
- Лічылася, калі на працягу года некалькі разоў выкупацца ў рэчцы на золку, то тым самым можна перасцерагчы сябе на ўвесь год ад розных хвароб.
- На золку спяшаліся ў поле, каб першымі пачаць сяўбу азімых, спадзеючыся прыцягнуць урадлівасць глебы перш за ўсё да свайго поля.
- У некаторых рэгіёнах Беларусі прытрымліваюцца традыцыі саджаць расаду капусты яшчэ да ўсходу сонца.
- Раніцай руплівыя гаспадыні спяшаліся “прапусціць” праз дым распаленай печы галоўкі цыбулі, спадзеючыся, што выкананне гэтага рытуалу будзе спрыяць іх добраму росту і захавае ад шкоднікаў.