Юля Кулікова. Уласны стыль і любоў да коней

Источник материала:  

Юлія Кулікова.

Часта сучасных падлеткаў дакараюць у тым, што яны вядуць абсалютна нікчэмны лад жыцця: слухаюць не тую музыку, не маюць хобі, не чытаюць кніг, нічога не ўмеюць і наогул “у наш час такога не было”.

Але гэта не заўсёдытак, і даказаць гэта хачу на прыкладзе маладзечанкі Юліі Куліковай.
Са старой дзядулевай акустыкай
Да знаёмства з маёй гераіняй я і не думала, наколькі дзяўчына можа прафесійна іграць на гітары, гэтым, на мой погляд, “мужчынскім” інструменце.  
– Я заўсёды цікавілася рок-музыкай, слухала Green Day, Three Days Grace, – гаворыць  Юля. – Вырашыла займацца музыкай пасля паездкі ў Піцер, дзе гасцявалі ў сястры, а яе муж іграў на гітары. Наогул, маёй галоўнай мэтай тады было навучыцца іграць на электрагітары, але я разумела, што пачынаць трэба з чагосьці прасцейшага.  
Большасць людзей адмаўляецца іграць на гітары ўжо пасля першага тыдня заняткаў, асабліва калі іх інструмент абсталяваны металічнымі струнамі. З такой праблемай сутыкнулася і Юля:
– Першы час было цяжка, пальцы нылі жудасна. Але ў мяне была мэта, таму на прыкрыя адчуванні прыходзілася не звяртаць увагі.
За два гады яна змагла цалкам асвоіць акустыку, самастойна вывучыць электрагітару, у складзе клуба аўтарскай песні паспела аб’ездзіць гарады Беларусі з выступленнямі і нават атрымаць некалькі ўзнагародаў.

Праўда і хлусня.


Не магу маляваць тое, што не хачу маляваць
Галоўным захапленнем дзяўчыны заўсёды было маляванне. У гэтым выпадку гісторыя пачалася проста – з мастацкай школы, якую яна трываць не магла. Дарэчы, многія таленавітыя школьнікі адмаўляюцца ад ідэі стаць прафесійнымі  мастакамі. Проста кідаюць навучанне і больш не вяртаюцца да алоўка або пачынаюць працаваць у вольным палёце. Юля ж адхадзіла ў мастацкую школу ўсе чатыры гады "строгага рэжыму", а затым змагла засяродзіцца на стварэнні ўласнага стылю.
Спачатку была вялікая колькасць алоўкавых малюнкаў. Цяпер, у сувязі з актыўным укараненнем тэхнікі ў наша жыццё, у прыватнасці, такой распаўсюджанай рэчы як планшэт, з’явіўся і стаў актыўна развівацца стыль  digital art – лічбавае мастацтва. У Юлі гэты стыль не проста прыжыўся, ён дапамог ёй стварыць сваю непаўторна дзёрзкую манеру малюнка. Дарэчы, на папулярным міжнародным англамоўным сайце мастацтва deviantart ёсць цэлая галерэя работ Юлі пад псеўданімам BreakerOfSilence, і таксама значная колькасць падпісчыкаў на яе творы з усяго свету.
– Спачатку я малявала толькі коней, дамагаючыся рэалістычнасці, а ўжо потым – усё астатняе. Зараз ствараю коміксы, – распавядае дзяўчына. –   Гавораць, у кожнага мастака свой стыль, яны не намалююць адно і тое ж аднолькава, таму што ў іх сваё ўласнае бачанне свету. Хтосьці любіць чорна-белую графіку, хтосьці – колер. Адны аддаюць перавагу рэалізму, іншыя – мультыкам і карыкатуры.

Гаспадар антыкварнай лаўкі.


За абарону коней
З маляваннем цесна звязаная любоў да коней. Менавіта ім дзяўчына прысвячае вялікую частку сваіх прац, ідэальна разбіраючыся ў іх анатоміі і пародах. Калісьці яна займалася конным спортам.
Калі я прыехала на стайню, ніхто не сказаў нам, як дзейнічаюць "сродкі кіравання". Усведамленне таго, что на самой справе ўяўляе сабой конны спорт, прыйшло выпадкова: седзячы ўначы на YouTub, я глядзела відэа і  наткнулася на рэкламу фільма Аляксандра Няўзорава "Лошадь распятая и воскресшая". Мне стала страшна і жудасна сорамна за тое, што я займалася гэтым. На наступны дзень я сказала ўсім, што кідаю займацца верхавой яздой,  забрала са стайні свае рэчы, папрасіла прабачэння ў кожнага каня і з’ехала назаўседы.
Цяпер дзяўчына жадае ўступіць у адно з таварыстваў па абароне жывёлін, каб шчыра і адкрыта выступаць за абарону коней.
Кожны выбірае прафесію зыходзячы са сваіх інтарэсаў. Так вырашыла паступіць і Юля. Зараз яна вучыцца ў каледжы ў Санкт-Пецярбургу, збіраецца стаць цырульнікам і спадзяецца ў будучыні ствараць сапраўды нестандартныя прычоскі.

Коні.

Конь-арыстакрат.


Дар’я БАБЕНКА, навучэнка клуба юных журналістаў “Маладзік”.

←Авторский проект "НЕитоги". Смотрите вечером в "Панораме".

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика