Відэаапытанне. Хто такі Янка Купала?
Янка Купала.
Пра гэта мы пыталіся ў маладзечанцаў. Для многіх пытанне аказалася вельмі складаным.Апытанне праводзілі каля маладзечанскага рынку.
Некалькі фактаў пра Янку Купалу:
1. Нарадзіўся ў Вязынцы 7 ліпеня 1882 года, на Купалле. Таму і выбраў такі псеўданім.
2. Дзе бываў пясняр на Маладзечаншчыне: Радашкавічы, Малыя і Вялікія Бакшты, Яхімоўшчына і суседнія вёскі і мястэчкі: Гарадзілава, Гарадок, Літва. Праязджаў праз Маладзечна, калі ехаў цягніком і аўтамабілем на Вільню.
3. Янка Купала не працаваў чорнарабочым на бровары ў Яхімоўшчыне. Ён быў памочнікам вінакура, гэта хутчэй арганізацыйная праца.
4. Янка Купала і Якуб Колас мелі абсалютна розныя характары. Колас быў больш стрыманы і асцярожны. А пра Купалу казалі, што ў ім было нешта “ад разгульнай шляхецкай душы”. Ён быў вельмі гасцінны і адкрыты чалавек. Таму ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя на яго было ў дзесяткі разоў больш даносаў. І пісалі іх людзі, якіх паэт ведаў, шчыра адносіўся да іх, давяраў.
5. Ён памёр у 1942 годзе ў гасцініцы “Масква”. Упаў з 10 паверха. Версіі пра няшчасны выпадак і самагубства выклікаюць сумненні: на пляцоўцы застаўся адзін яго чаравік. Наўрад ці чалавек, які збіраецца забіць сябе, перад гэтым здымае абутак.
Падрыхтаваць дапамог Міхась КАЗЛОЎСКІ.
Зоя ХРУЦКАЯ, Настасся РОЎДА.