У Беларусі традыцыя вялікай сям'і не павінна быць страчана

Источник материала:  

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" прапануе грамадзянам больш актыўна ўключацца ў сацыяльна-грамадскія праекты. Пра гэта сказаў учора першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, старшыня РГА "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў. "Я глыбока ўпэўнены, што наша краіна багатая і развіваецца толькі дзякуючы разумным, прыгожым і вельмі перспектыўным людзям. Менавіта яны — наша багацце, і ў Беларусі традыцыя вялікай сям'і не павінна быць страчана", — сказаў ён.

У Беларусі традыцыя вялікай сям'і не павінна быць страчана

5 ліпеня ў гарадскім клінічным радзільным доме № 2 Аляксандр Радзькоў і міністр аховы здароўя Васіль Жарко ўручылі падарункі маці дзяцей, якія нарадзіліся 3 ліпеня — у Дзень Незалежнасці. Для правядзення акцыі за кошт сродкаў, сабраных з членскіх узносаў, было набыта 400 набораў для нованароджаных. У кожны з іх уваходзяць прадметы беларускай вытворчасці: набор пасцельнай бялізны і адзення для немаўлят, пялёнкі, распашонкі і іншыя неабходныя рэчы.

Як адзначыў Аляксандр Радзькоў, акцыя "Белая Русь" — з любоўю да дзяцей" пройдзе ў кожным рэгіёне Беларусі, на тэрыторыі якога ёсць арганізацыйныя структуры "Белай Русі". А іх у краіне сёння налічваецца 149.

БЕЛТА.

←Послушаем летние песни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика