Андрэя Пачобута адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе
30.06.2012 17:31
—
Новости Общества
Андрэя Пачобута адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе
![Андрэя Пачобута адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе](http://www.21.by/pub/news/2012/06/1341069121898273.jpg)
Андрэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня. Супраць яго завялі крымінальную справу і вінавацяць паводле крымінальнага артыкула 367, частка 2 — "Паклёп у адносінах да прэзідэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў СМІ, учынены асобай, якая раней была асуджана за паклёп альбо знявагу".
Паводле Крымінальнага кодэксу, журналіста могуць пакараць абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленнем волі на такі ж тэрмін. Пачобут адмовіўся супрацоўнічаць са следствам. Заўтра, 1 ліпеня, скончыцца 10-дзённы тэрмін яго затрымання, і яму мусяць прад’явіць абвінавачанне да гэтага часу.