Расіянку Насцю Касторную цікавяць Беларусь і беларуская мова і тут яна шукае сяброў
30.06.2012
—
Новости Общества
16-гадовая Насця Касторная з Растоўскай вобласці Расіі прыслала ліст у “Рэгіянальную газету”, дзе просіць дапамагчы ёй знайсці ў Беларусі сяброў.
“Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Піша вам Насця Касторная з Расіі. Звяртаюся да вас з просьбай дапамагчы мне знайсці сяброў па перапісцы ў Беларусі.
Сцісла раскажу пра сябе. Мне 16 год, перайшла ў 10 клас, закончыла музычную школу. Вывучаю гісторыю славян.
Жыву я ў невялікім гарадку Растоўскай вобласці. Для мяне цікавая беларуская мова. А таксама мяне цікавяць гісторыя Беларусі і беларуская культура.
Буду вельмі радая зносінамі з беларускімі дзяўчатамі і хлопчыкамі.
З вялікай да вас павагай! Насця.
Мой адрас:
346906
Россия, Ростовская область, город Новошахтинск, ул. Жданова, д. 67 а,
Настя Касторная."