Віцебскае абласное ўпраўленне ААТ "ААБ Беларусбанк": Да новых вышынь праз давер грамадства

Источник материала:  

90 гадоў адзначае сёлета Беларусбанк. Хіба не нагода, каб азірнуцца назад ды ацаніць дасягненні?! І адзін з галоўных — маштаб бізнэсу. Ва ўсіх куточках краіны прадстаўлены структурныя падраздзяленні банка. Прычым якасць паслуг і палітра прадуктаў адпавядаюць сталічнаму ўзроўню. Аб гэтым і пойдзе гаворка ў праекце з умоўнай назвай "Фінансы і рэгіёны", прысвечаным дзейнасці вядучай банкаўскай установы краіны і яе рабоце ва ўсіх абласцях Беларусі і горадзе Мінску.

Яго старт пазначаны рэкламна-інфармацыйным матэрыялам з Віцебскага абласнога ўпраўлення.

Начальнiк Вiцебскага абласнога ўпраўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Аляксандр Лапаткiн.

Віцебскае абласное ўпраўленне ААТ "ААБ Беларусбанк": Да новых вышынь праз давер грамадстваАгульнавядома, што стан банкаў — гэта адлюстраванне стану эканомікі краіны. У слабай эканомікі няма падстаў для ўзнікнення буйных і эканамічна ўстойлівых фінансавых устаноў. У нашай краіне з наяўнасцю банкаў усё ў парадку. Іх колькасць расце даволі імкліва, што азначае толькі адно: эканамічны складнік Беларусі даволі ўстойлівы. Тут ёсць рынак, дзе можна развярнуцца, актыўна ўплываць на развіццё тых ці іншых галін эканомікі, праводзячы граматную грашова-фінансавую палітыку.

Так ужо павялося, што эпіцэнтрам актыўнай банкаўскай дзейнасці з'яўляецца сталіца, дзе, як правіла, акумулююцца даходныя часткі вядучых банкаўскіх устаноў краіны, нараджаюцца і ўвасабляюцца ў жыццё выгадныя і эканамічна апраўданыя фінансавыя праекты. Праўда, кожная грашова-незалежная фінансавая ўстанова імкнецца заняць пачэснае месца і ў рэгіёнах, бо там жывуць і працуюць такія ж людзі, як ў айчынным мегаполісе, са сваімі клопатамі, задачамі і праблемамі. Яркім прыкладам таго, як правільна трэба весці работу ў абласцях і раёнах, можна лічыць вядучую банкаўскую ўстанову краіны — акцыянерны ашчадны банк "Беларусбанк".

Сёння ў якасці ўзорнага рэгіянальнага фінансавага прадпрыемства выступае Віцебскае абласное ўпраўленне Беларусбанка. Паводле слоў яго начальніка Аляксандра Лапаткіна, кожнае падраздзяленне вядучай фінансавай установы краіны арыентавана на развіццё найбольш прыярытэтных для краіны галін эканомікі.

Статус і роля кожнага ўпраўлення Беларусбанка ў сістэме краіны па сваім вызначэнні прадугледжваюць актыўны ўдзел у фарміраванні новай эканомікі. Таму і на Віцебшчыне шмат увагі надаецца фінансавай падтрымцы тых напрамкаў эканамічнай дзейнасці, у развіцці якіх найперш зацікаўлена дзяржава.

Па сцвярджэнні Аляксандра Міхайлавіча, метады работы Віцебскага абласнога ўпраўлення Беларусбанка поўнасцю адпавядаюць галоўнай стратэгіі вядучага фінансавага прадпрыемства краіны — не толькі падтрымліваць традыцыйны банкаўскі сэрвіс, але і пастаянна імкнуцца да асваення новых паслуг — паслуг, запатрабаваных найбольш актыўнымі ўдзельнікамі эканамічных стасункаў, у тым ліку і замежнымі інвестарамі, што прыходзяць на беларускі рынак.

Пластыкавыя карткі

Таццяна БАРЫСЁНАК, галоўны спецыяліст аддзела пластыкавых картак: "Структурнымі падраздзяленнямі банка плануецца ўкараненне яшчэ большага спектра паслуг і карткавых прадуктаў"

Яшчэ 15—20 гадоў таму многія беларусы мелі магчымасць бачыць пластыкавыя карткі хіба што ў замежных фільмах. Тады здавалася, што наяўнасць іх у чалавека — паказчык найвышэйшага дасягнення і становішча ў грамадстве. Хто б мог падумаць, што праз некалькі гадоў пластыкавая картка для жыхароў нашай краіны стане справай звыклай і натуральнай.

Бясспрэчным лідарам у сферы забеспячэння насельніцтва Віцебшчыны пластыкавымі карткамі з'яўляецца Беларусбанк. Пэўна, што прыведзеная лічба можа ўразіць: 548 тысяч картак — гэта 48,3% эмітаваных у нашай вобласці пластыкавых картак, якія прыпадаюць на долю Беларусбанка.

У эпоху новых тэхналогій асабліва актуальнае пытанне аб правядзенні фінансавых аперацый без страт часу на наведванне банкаў — на адлегласці і з дапамогай розных устройстваў самаабслугоўвання. Для зручнасці сваіх кліентаў Беларусбанк актыўна развівае сетку абсталявання. Так, па вобласці ўсталявана 295 інфакіёскаў, а гэта 63,5% сярод інфакіёскаў усіх банкаў, 116 банкаматаў (30%). Палова ўсяго тэрмінальнага абсталявання, якое ўсталёўваецца ў арганізацыях гандлю і сэрвісу, або 3,4 тысячы ўстройстваў, належыць Беларусбанку.

У мэтах павышэння фінансавай граматнасці трымальнікаў пластыкавых картак, структурнымі падраздзяленнямі Віцебскай вобласці пастаянна праводзяцца Дні кліентаў, сустрэчы з работнікамі арганізацый і прадпрыемстваў, дзе непасрэдна на працоўных месцах па новых тэхналогіях праводзіцца падключэнне кліентаў да сэрвісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (інтэрнэт-банкінг, М-банкінг і SMS-банкінг). Гэтыя паслугі вельмі запатрабаваныя кліентамі, таму што дазваляюць аператыўна кіраваць карт-рахункам, мінаючы банк.

Таксама вялікая ўвага надаецца арганізацыям гандлю і сэрвісу, дзе ўстаноўлена абсталяванне банка, у якіх праводзяцца спаборніцтвы сярод работнікаў гандлю з уручэннем пераможцам грашовага ўзнагароджання і памятных падарункаў. Мэта спаборніцтваў — прыцягненне як мага большай колькасці пакупнікоў да аплаты тавараў пры дапамозе пластыкавых картак і тым самым павелічэнне аб'ёмаў безнаяўных разлікаў.

У далейшым структурнымі падраздзяленнямі банка вобласці плануецца ўкараненне яшчэ большага спектра паслуг і карткавых прадуктаў трымальнікам картак.

Па-ранейшаму будзе праводзіцца работа па ўдасканаленні і развіцці тэхнічнай інфраструктуры абслугоўвання картак ва ўсіх населеных пунктах вобласці, у тым ліку і ў сельскай мясцовасці.

Беларусбанк імкнецца данесці да сваіх кліентаў увесь спектр магчымасцяў па ажыццяўленні аперацый з выкарыстаннем пластыкавых картак і павелічэнні безнаяўных разлікаў.

У сувязі з чым рэгулярна праводзяцца Дні кліента непасрэдна на прадпрыемствах, дзе кліенты атрымліваюць не толькі поўную інфармацыю пра ўсе магчымасці пластыкавых картак, але і пры жаданні могуць быць адразу падключаны да сэрвісаў інтэрнэт-банкінг і М-банкінг. У СМІ вобласці асвятляюцца пытанні па выкарыстанні і перспектывах пластыкавых картак. Для трымальнікаў пластыкавых картак Беларусбанка ў арганізацыях гандлю і сэрвісу ўстанаўліваецца праграма зніжак.

Прагрэс не стаіць на месцы, натуральна, што і Беларусбанк прапаноўвае сваім кліентам шэраг новых паслуг для дыстанцыйнага абслугоўвання. На змену SMS-банкінгу (аплата паслуг з дапамогай SMS-паведамлення з мабільнага тэлефона), які карыстаўся попытам, прыйшоў мабільны банкінг — сэрвіс, які дазваляе праводзіць практычна ўсе тыя ж аперацыі, што і ў інфаркіёску, пры дапамозе мабільных тэлефонаў. Актыўна выкарыстоўваецца інтэрнэт-банкінг — кіраванне сваім карт-рахункам праз інтэрнэт з любой кропкі свету. І намаганні не дарма. Банк у лідарах па аб'ёмах безнаяўных разлікаў — 23 працэнты, а гэта лепшы паказчык сярод іншых айчынных банкаў.

Беларусбанк імкнецца зрабіць усё, каб безнаяўныя разлікі для трымальнікаў пластыкавых картак былі даступнымі, хуткімі і простымі.

Сацыяльная сфера

На ўліку маючых патрэбу ў жыллі ці паляпшэнні жыллёвых умоў стаяць 60 чалавек. Банк аказвае дапамогу работнікам на будаўніцтва, набыццё (рэканструкцыю) жылля. Немалаважна, што ў гэтай фінансавай установе не забываюць пра падтрымку супрацоўнікаў, якія жадаюць аздаравіцца ў санаторыях, у тым ліку ведамасных. Аказваецца матэрыяльная падтрымка і па іншых кірунках, якія рэгулююцца працоўным ці калектыўным дагаворамі.

Належная ўвага аказваецца ветэранам, якія штомесяц атрымліваюць даплату да пенсіі ў залежнасці ад стажу працы ў банку і маюць шэраг іншых прэферэнцый.

Вялікая ўвага банкам надаецца заняткам спортам і фізічнай культурай сярод супрацоўнікаў, стварэнню ў калектыве карпаратыўнага духу, пачуцця ўзаемадапамогі і падтрымкі. Гэтаму спрыяюць многія мерапрыемствы, якія праводзяцца ў банку: турыстычныя злёты, агляды мастацкай самадзейнасці, дні здароўя.

Карпаратыўная культура і здаровы лад жыцця — наш працоўны дэвіз.

Карпаратыўны бізнэс

Максім КАЗАК, намеснік начальніка абласнога ўпраўлення — начальнік цэнтра карпаратыўнага бізнэсу: "Прыцягненне новых кліентаў — наша асноўная задача"

Адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця банка з'яўляецца ўмацаванне і развіццё сістэмы карпаратыўных адносін з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Будаўніцтва нашай стратэгіі і сістэмы кіравання грунтуецца на вопыце продажаў і выкарыстанні новых ідэй і новых інструментаў для поўнага задавальнення патрэб у банкаўскіх прадуктах нашых кліентаў.

Для дасягнення пастаўленых задач банк працягвае развіваць структурную сетку ў рэспубліцы. Цяпер абслугоўванне кліентаў карпаратыўнага бізнэсу ажыццяўляецца ва ўстановах банка ўсіх банкаўскіх цэнтраў, у тым ліку і на Віцебшчыне, а таксама ў раённых гарадах абласнога падпарадкавання.

Асноўнымі задачамі банка па развіцці карпаратыўнага бізнэсу з'яўляецца прыцягненне на абслугоўванне новых кліентаў, а таксама захаванне і ўмацаванне супрацоўніцтва з кліентамі, якія ўжо знаходзяцца на абслугоўванні.

Якаснае і комплекснае абслугоўванне кліентаў, спалучэнне стандартных тэхналогій прадастаўлення паслуг з індывідуальным падыходам да кожнага кліента, комплексны падыход да вырашэння яго праблем — гэта асноўныя прынцыпы па пабудове і развіцці ўзаемаадносін з кліентамі.

Па стане на 01.06.2012 на абслугоўванні ў філіялах і цэнтрах банкаўскіх паслуг ААТ "ААБ Беларусбанк" Віцебскай вобласці знаходзіцца 10 267 кліентаў, у тым ліку:

5 000 юрыдычных асоб (дзяржаўныя камерцыйныя арганізацыі — 446, недзяржаўныя камерцыйныя арганізацыі — 1 896, некамерцыйныя арганізацыі — 1 884, бюджэтныя арганізацыі, органы дзяржаўнага кіравання — 751, іншыя — 23) і 5 267 індывідуальных прадпрымальнікаў (удзельная вага кліенцкай базы — 32,6%).

Пазіцыі банка ў Віцебскай вобласці па долі сродкаў юрыдычных асоб, якія акумулююцца кліентамі на рахунках, адкрытых у банку, склалі 53,8%.

На працягу многіх гадоў банк аказвае крэдытную падтрымку ў вырашэнні задач, якія стаяць перад рэальным сектарам эканомікі Віцебскай вобласці. Пра маштабы ўдзелу банка ў развіцці рэгіёна сведчыць памер крэдытнага профілю карпаратыўных кліентаў, які сёння складае 4,0 трлн беларускіх рублёў. На долю Банка прыпадае 30% крэдытаў, прадастаўленых суб'ектам гаспадарання вобласці.

Больш за палову крэдытаў выдана ў рамках дзяржаўных праграм — 2,2 трлн беларускіх рублёў, або 56%. У гэтых лічбах — рэалізаваныя праекты па развіцці інфраструктуры гарадоў і сельскіх населеных пунктаў вобласці, забеспячэнні сельскагаспадарчых арганізацый тэхнікай і абсталяваннем, будаўніцтве сучасных малочнатаварных фермаў, агародніна- і збожжасховішчаў, мадэрнізацыі прадпрыемстваў, праведзеныя пасяўныя і ўборачныя кампаніі.

Банк выдаў крэдыты для добраўпарадкавання гарадоў Полацка, Наваполацка, Глыбокага, а таксама для падрыхтоўкі да правядзення рэспубліканскага фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2008" у г. Орша. З удзелам крэдытаў банка таксама ажыццяўлялася падрыхтоўка да правядзення абласных фестываляў-кірмашоў "Дажынкі" ў г.п. Расоны ў 2010 годзе і ў г.п. Лёзна ў 2011 годзе.

Прыемна адзначыць, што сёння змяніўся выгляд многіх гарадоў Віцебшчыны: праведзены рамонт дарог, будынкаў, у тым ліку гістарычных. Прайшла рэканструкцыя аб'ектаў адзелаў адукацыі, спорту, аховы здароўя, што дазволіла значна павысіць якасць паслуг, якія аказваюцца ў сацыяльнай сферы.

У рамках значных для дзяржавы праграм адраджэння і развіцця вёскі, развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў ААТ "ААБ Беларусбанк" забяспечыў фінансаванне мерапрыемстваў. Крэдыты ў значных фінансавых аб'ёмах былі накіраваны на стварэнне аграгарадкоў. У сельскіх населеных пунктах была праведзена газіфікацыя, палепшана забеспячэнне электраэнергіяй, вясковыя жыхары былі забяспечаны якаснай пітной вадой. Прыемна адзначыць, што ў гэты час былі пабудаваны з нуля амбулаторыі, з'явіліся новыя ўстановы культуры і гандлёвыя аб'екты. Значна павысіўся ўзровень жыцця вясковых жыхароў. Банк ажыццявіў крэдытаванне ў малых і сярэдніх населеных пунктах больш за 20 інвестыцыйных праектаў, накіраваных на мадэрнізацыю вытворчасці з мэтай выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі, стварэння новых працоўных месцаў. Апошнія два гады ажыццяўляецца крэдытаванне праектавання і будаўніцтва аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы. У 2012 годзе на гэтыя мэты будзе выдаткавана каля 100 млрд рублёў.

Працяглы час Банк узаемадзейнічае з ААТ "Віцебскі аблаграсэрвіс" — удзельнікам рэспубліканскай праграмы аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, рамонту, мадэрнізацыі вытворчых аб'ектаў гэтых арганізацый. Такое партнёрства дазволіла вырашыць пытанне аб рацыянальным даўкамплектаванні і якасным абнаўленні машынна-трактарнага парка сельскагаспадарчых арганізацый Віцебскай вобласці.

Вядома, што развіццё эканомікі рэгіёна ў многім залежыць ад эфектыўнага ўзаемадзеяння банкаўскага сектара і ўдзельнікаў гаспадарчага жыцця. Сёння на крэдытным абслугоўванні ў банку знаходзяцца 379 карпаратыўных кліентаў. Некаторыя толькі пачынаюць свой бізнэс з дапамогай крэдытаў банка, многія з'яўляюцца буйнымі вытворцамі прадукцыі і маюць працяглую крэдытную гісторыю. Дынаміку бізнэсу банка вызначаюць патрэбнасці нашых кліентаў.

Так, цалкам за кошт крэдытных рэсурсаў банка створана новае фармацэўтычнае прадпрыемства ААТ "БелВітуніфарм" і рэалізаваны першы этап праекта па рэканструкцыі часткі адміністрацыйнага корпуса для стварэння фасовачна-ўпаковачнага ўчастка, набыта і ўстаноўлена абсталяванне.

Банк размясціў крэдытныя ўкладанні ў галіны, якія характарызуюцца значнымі экспартнымі магчымасцямі. Узаемавыгадныя партнёрскія стасункі склаліся ў банка з прадпрыемствамі ДА "Віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты". Цяпер прадпрыемствы канцэрна сумесна з банкам рэалізуюць буйныя інвестыцыйныя праекты па рэканструкцыі, тэхнічным перааснашчэнні і мадэрнізацыі вытворчасці. На гэтыя мэты выдаткаваны сродкі ў аб'ёме больш за 300 млрд рублёў. Усе інвестыцыйныя праекты накіраваны на ўкараненне энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці, павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі, павелічэнне экспартных паставак.

Задачы па забеспячэнні малакаперапрацоўчай прамысловасці якасна сыравінай вырашаюцца таксама з прыцягненнем крэдытаў Банка. У рамках рэалізацыі праграмы развіцця малочнай галіны за кошт крэдытаў банка ў аб'ёме 108,7 млрд рублёў у Віцебскай вобласці ажыццяўляецца рэканструкцыя і будаўніцтва 9 фермаў.

Партнёрскія стасункі склаліся з прадпрыемствамі Белптушкапрама, найбуйнейшымі ў Віцебскай вобласці: ААТ "Птушкафабрыка Аршанская" і ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка".

Таксама важнай стратэгічнай мэтай для банка з'яўляецца развіццё і падтрымка партнёрскіх стасункаў і з прадпрыемствамі малога і сярэдняга бізнэсу. ААТ "ААБ Беларусбанк" распрацаваны і ўкаранёны крэдытныя прадукты, арыентаваныя пераважна на суб'ектаў прадпрымальніцтва, да якіх зніжаны патрабаванні па дастатковай суме забеспячэння, спрошчана фарміраванне пакета дакументаў. Мікракрэдыты выдаюцца суб'ектам гаспадарання на развіццё бізнэсу. Названыя крэдытныя лініі банка запатрабаваны суб'ектамі прадпрымальніцтва, бо ў поўнай меры задавальняюць патрэбу ў крэдытнай падтрымцы развіцця бізнэсу. Толькі з пачатку 2012 года філіяламі і ЦБУ ААТ "ААБ Беларусбанк" Віцебскай вобласці выдадзена мікракрэдытаў у памеры больш за 20 млрд руб. і рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.05.2009 № 255 "Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва" на агульную суму кшталту 5 млрд рублёў. Вынікам гэтай працы з'яўляецца стварэнне новых працоўных месцаў, абнаўленне і мадэрнізацыя вытворчых магутнасцяў, нарошчванне экспартнага патэнцыялу і стварэнне імпартазамяшчальных вытворчасцяў.

Банк навучыўся трымаць руку на пульсе часу, своечасова рэагаваць на новаўвядзенні ў банкаўскай сферы, арыентавацца на змяненне эканамічнай сітуацыі.

Рознічны бізнэс

У Віцебскай вобласці створана і функцыянуе шырокая сетка ўстаноў ААТ "ААБ Беларусбанк", у тым ліку 4 філіялы і 18 ЦБУ, размешчаных у кожным раёне вобласці. Акрамя таго, абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць 296 аддзяленняў.

Праводзіцца пастаянная работа па развіцці і ўдасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў банка. На працягу апошніх 3 гадоў палепшаны ўмовы (праведзены рамонты, пераведзены ў іншыя памяшканні) больш чым у 50% аддзяленняў. За 2010—2012 гады ў Віцебскай вобласці было адкрыта 9 новых аддзяленняў, у тым ліку па адным — у Полацку, Наваполацку і Оршы, 1 — на пагранпераходзе Грыгароўшчына (на мяжы з Латвіяй). Самая вялікая колькасць новых аддзяленняў адкрыта ў г. Віцебску — 5.

З кожным годам развіваецца абласны цэнтр, забудоўваюцца новыя мікрараёны, у якіх адкрываюцца сучасныя аддзяленні. Сярод новых "кропак" — банкаўскія пункты ў мікрараёнах Поўдзень-7, Білёва і вул. Лазо г. Віцебска. Яны аснашчаны не толькі новай камп'ютарнай тэхнікай, устройствамі самаабслугоўвання (банкаматы, інфакіёскі ўнутраныя і знешнія), але і ў кожным усталяваны электронныя сістэмы рэгулявання кліенцкіх патокаў. Хвіліны чакання можна правесці з карысцю ля плазменных экранаў: тут можна даведацца пра ўмовы размяшчэння свабодных грашовых сродкаў ва ўклады і аблігацыі, атрымання крэдытаў, азнаёміцца з новымі паслугамі, якія аказваюцца ўладальнікам пластыкавых картак, выбраць каштоўны падарунак у выглядзе памятных манет, зліткаў каштоўных металаў і інш. Усяго электроннымі сістэмамі рэгулявання кліенцкіх патокаў у вобласці на сённяшні дзень аснашчана 16 аддзяленняў.

Залогам паспяховай працы было і застаецца пастаяннае павышэнне якасці рознічных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву за кошт асваення сучасных банкаўскіх тэхналогій і індывідуальнага падыходу да запатрабаванняў кожнага кліента. Актыўнымі праваднікамі ў гэтым з'яўляюцца кансультанты аддзяленняў, а ключавая роля надаецца спецыялістам-менеджарам. Цяпер даведацца пра навінкі рознічнага бізнэсу можна нават не наведваючы аддзяленне, а непасрэдна ў працоўным калектыве, на сваім працоўным месцы, дзякуючы кантактам са спецыялістамі-менеджарамі. Будаўніцтва новых аддзяленняў, наладжванне Дзён кліентаў, сустрэчы ў калектывах — усё гэта з'яўляецца сувязным звяном у стасунках з насельніцтвам. Зрэшты, нашай задачай з'яўляецца не толькі прыцягненне новых кліентаў, але і ўмацаванне адносін са сваімі пастаяннымі партнёрамі. Мы высока цэнім магчымасць прамога дыялогу і падтрымання зваротнай сувязі. Несумненна, падзякі (а іх у нас — 51% ад усіх зваротаў) нам прыемныя, але выказаныя прапановы і заўвагі не менш важныя, таму што дапамагаюць выявіць слабыя бакі, аператыўна прымаць стратэгічна правільныя рашэнні.

Давер кліентаў да банка наглядна адлюстроўвае лічбы: у рэштках сродкаў фізічных асоб, прыцягнутых усімі банкамі вобласці, доля сродкаў, якія захоўваюцца ў структурных падраздзяленнях ААТ "ААБ Беларусбанк", складае 50,4%. На аднаго жыхара Віцебскай вобласці прыпадае 2,5 млн беларускіх рублёў у эквіваленце ўсіх валют, размешчаных у банку, а гэта лепшы паказчык сярод тэрытарыяльных упраўленняў (не лічачы сталічнага рэгіёна).

Крэдытаванне насельніцтва<І>

Немалаважным напрамкам рознічнага бізнэсу з'яўляецца крэдытаванне насельніцтва. Філіялы і цэнтры банкаўскіх паслуг бяруць актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па будаўніцтве жылля ў сваіх рэгіёнах для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Так, у 2012 годзе на гэтыя мэты плануецца накіраваць Br 520,7 млрд, за 5 месяцаў 2012 года накіравана Br 236,4 млрд рублёў.

На пачатак чэрвеня 2012 года па Віцебскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю 19 шматкватэрных жылых дамоў.

Нельга не адзначыць, што 4,3 тыс. маладых і шматдзетных сем'яў праз філіялы і ЦБУ ў 2012 годзе атрымліваюць дзяржаўную падтрымку ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах на жыллё.

У адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2006 № 75 і ад 02.06.2006 № 368 на добраўпарадкаванне жылых памяшканняў і развіццё інжынернай інфраструктуры населеных пунктаў і газіфікацыю жылога фонду накіравана Br 6,4 млрд.

Разам з ільготным крэдытаваннем актыўна карыстаюцца попытам і крэдыты на агульных падставах: на фінансаванне нерухомасці і спажывецкія патрэбы. Так, у 2012 годзе філіяламі і ЦБУ выдадзена крэдытаў на пакупку або будаўніцтва жылых памяшканняў на суму Br 9,3 млрд, у тым ліку Br1 млрд — удзельнікам сістэмы будаўнічых зберажэнняў.

З'яўляючыся сацыяльна арыентаваным, банк праводзіць асобую працэнтную палітыку ў дачыненні да шматдзетных сем'яў, вясковых жыхароў, а таксама грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

На працягу 2011—2012 гадоў Праўленнем ААТ "ААБ Беларусбанк" прыняты шэраг рашэнняў па зніжэнні фінансавай нагрузкі на крэдытаатрымальнікаў, сярод якіх неабходна адзначыць значнае зніжэнне працэнтных ставак па крэдытах, якія нанава выдаюцца, адмену асобных відаў камісійных узнагароджанняў, якія бяруцца пры крэдытаванні насельніцтва, як па тых, што заключаюцца нанава, так і па раней аформленых крэдытных дагаворах, а таксама магчымасць прадаўжэння тэрміну вяртання па раней выдадзеных валютных крэдытах.

З мэтай набліжэння паслуг па крэдытаванні насельніцтва да месца жыхарства альбо працы крэдытаатрымальнікаў, усе аддзяленні ажыццяўляюць кансультаванне кліентаў, прымаюць пакеты дакументаў і ажыццяўляюць выдачу крэдытаў на спажывецкія патрэбы непасрэдна ў аддзяленні банка. Да канца 2012 года плануецца рост крэдытнага партфеля фізічных асоб на 376,5 млрд, або 114%.

***  

Кліентамі банка з'яўляюцца найбуйнейшыя прадпрыемствы Віцебскай вобласці:

   ААТ "Нафтан" — адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў у Еўропе;

 ВРУП "Віцебскаблгаз" — манапаліст па забеспячэнні прамысловых спажыўцоў і насельніцтва прыродным і звадкаваным газам;

 РУП электраэнергетыкі "Віцебскэнерга" — прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю і продажам электрычнай і цеплавой энергіі;

 ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка" — найбуйнейшае таварыства па вытворчасці мяса птушкі;

 ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод" — сучаснае прамысловае прадпрыемства па рамонце авіяцыйнай тэхнікі;

 ААТ "Сцяг індустрыялізацыі" — адзін з найбуйнейшых вытворцаў мужчынскага і жаночага адзення;

 СТАА "Белвест" і ААТ "Чырвоны Кастрычнік" — вытворцы мужчынскага і жаночага абутку;

 ААТ "Віцязь" — буйное шматпрофільнае прадпрыемства па распрацоўцы і вырабе тэлевізараў, бытавой і медыцынскай тэхнікі, сістэм спадарожнікавага тэлебачання;

 ААТ "Птушкафабрыка Аршанская" — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў у Віцебскай вобласці па вырабе яек;

 ААТ "Аршанскі льнокамбінат" — тэкстыльнае прадпрыемства па вытворчасці і рэалізацыі льняных тканін і вырабаў з ільну;

 Віцебскі філіял РУП "Белтэлекам" — найбуйнейшае прадпрыемства, якое аказвае паслугі электрасувязі, інтэрнэту, інтэрактыўнага тэлебачання;

 прадпрыемствы Дзяржаўнага аб'яднання "Віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты", якое спецыялізуецца на перапрацоўцы малака, мяса, вытворчасці і рэалізацыі малочнай і мясной прадукцыі;

 Віцебскі гандлёвы цэнтр "Карона", філіял ТАА "Тытунь-інвест" — найбуйнейшы ў рэгіёне гандлёвы цэнтр еўрапейскага ўзроўню;

 прадпрыемствы прамысловасці, будаўнічай галіны, транспарту, гандлю, сельскай гаспадаркі.

←Огни большого праздника

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика