На Дзень вызвалення прыходзьце цвярозымі і не бярыце з сабой шмат вады

Источник материала:  

На святкаваннях Дзён гарадоў і Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія адбудуцца ў рэгіёне ад 30 чэрвеня да 3 ліпеня, міліцыя ўзмоцніць меры бяспекі правядзення масавых мерапрыемстваў.

Прэс-служба ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама паведамляе: уваход грамадзян на ўсе масавыя мерапрыемствы будзе дазволены толькі пасля праверкі ручной паклажы і асабістага дагляду, якая будзе праводзіцца з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў.

На святы забаронена прыходзіць нецвярозымі. Забараняецца прыносіць з сабой шкляную і металічную тару, спіртныя і слабаалкагольныя напоі, піратэхніку, а таксама прадметы, якімі можна параніць чалавека. Вялікія сумкі і заплечнікі пакіньце дома.

Можна праносіць прахаладжальныя напоі ў празрыстай пластмасавай бутэльцы ёмістасцю не больш за адзін літр.

Прапускныя пункты будуць усталяваныя на падыходах да месцаў святкаванняў. Міліцыя адзначае: гэта сусветная практыка. Галоўная задача – забяспечыць бяспеку людзей і правесці мерапрыемствы ў спакойнай абстаноўцы.

Праваахоўныя органы спадзяюцца на падтрымку і разуменне грамадзян.

Міліцыянеры раяць загадзя прыходзіць на святочныя мерапрыемствы, каб пазбегнуць чэргаў на прапускных пунктах.

Парушальнікі парадку на святкаваннях будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, папярэджвае міліцыя.

Сяргей ЗЯНЬКО.

←"Библия о семье и для семьи" станет помощником в семейных отношениях - Каменков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика