Мінчанка збірала грошы з прадаўцоў магазінаў, пагражаючы адказнасцю за пратэрмінаваныя прадукты
26.06.2012 15:17
—
Новости Общества
Мінчанка збірала грошы з прадаўцоў магазінаў, пагражаючы адказнасцю за пратэрмінаваныя прадукты
Восем крымінальных спраў расследуюць Следчыя камітэты Вілейскага, Валожынскага і Мядзельскага раёнаў, узбуджаных супраць 40-гадовай жыхаркі Мінска па артыкулах “Вымагальніцтва” і “Махлярства”.
Намеснік пракурора Вілейскага раёна Вадзім Шукрынаў расказаў у інтэрв’ю “РГ”: мінчанка – кансультант грамадскага аб’яднання Мінска, якое займаецца абаронай правоў спажыўцоў.
Жанчына прыязджала ў Вілейку, заходзіла ў магазін, знаходзіла пратэрмінаваны тавар, паказвала прадаўцам пасведчанне і прапаноўвала загадчыцы магазіна заплаціць ёй, каб не агучваць гандаль няякаснай прадукцыяй.
Прадаўцы і адміністрацыя магазінаў у Вілейцы скідваліся грашыма і плацілі мінчанцы.
Па інфармацыі Вадзіма Шукрынава, у адным магазіне “рэвізору” выдалі 1 мільён 50 тысяч рублёў, у другім – 350 тысяч, у трэцім – 440 тысяч рублёў.
Вадзім Шукрынаў адзначае: падазроная ў злачынстве з пасведчаннем прадстаўніка грамадскага аб’яднання не мае ніякіх правоў прыцягваць работнікаў гандлю да адміністрацыйнай адказнасці. Вось толькі яны пра гэта не ведалі і збіралі грошы, каб адкупіцца.
Акрамя Вілейскага раёна, мінчанка “адзначылася” таксама ў Валожынскім і Мядзельскім раёнах. Начальнік Следчага камітэта Валожынскага раёна Віталь Юрэвіч паведаміў “РГ”, што ў адносінах да гэтай жанчыны па падобных злачынствах узбуджаныя тры крымінальныя справы.
Пракурор Мядзельскага раёна Анатоль Івашкевіч паведаміў нашаму выданню, што ў Мядзеле супраць мінчанкі ўзбудзілі дзве справы.
Максімальнае пакаранне, якое цяпер пагражае жанчыне, – да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці альбо без канфіскацыі. Следства заканчваецца. Чакаем суда.