Пратакол, складзены на гродзенскага святара, суд вярнуў на дапрацоўку
23.06.2012 11:07
—
Новости Общества
Пратакол, складзены на гродзенскага святара, суд вярнуў на дапрацоўку

Судзьдзя Ксенія Стасюкевіч у сваім рашэнні спаслалася на тое, што ў пратаколе міліцыянтаў ня быў зафіксаваны час здзяйсьненьня правапарушэння, а таксама на тое, што пратакол, які міліцыянты даслалі на хатні адрас Мікалая Гайдука для азнаямлення, быў высланы звычайным лістом, і таму не было пацвярджэння, што святар з ім азнаёміўся.
Нагадаю, што святар Мікалай Гайдук быў адпачатку ня згодны з пратаколам, які склаў на яго ўчастковы інспэктар. Ён сцвярджаў, што пратакол быў складзены завочна, безь ягонай прысутнасці і з відавочнымі парушэннямі заканадаўства. У прыватнасці, у пратаколе ўчастковы запісаў, што святар адмовіўся падпісваць яго, хоць пратакол складаўся без удзелу святара.
Паводле святара, ён нават ні разу не сустракаўся з участковым інспэктарам. Той тэлефанаваў і запрашаў на дактыласкапію, але Мікалай Гайдук адказваў яму, што мусіць параіцца са сваім кіраўніцтвам. Міліцыянт склаў пратакол завочна.