Журналіста Еўрарадыё судзяць за "дробнае хуліганства"
    22.06.2012 15:04
     —
    Новости Общества
  
  Журналіста Еўрарадыё судзяць за "дробнае хуліганства"
Журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова пяцёра невядомых у цывільным затрымалі і без усялякіх тлумачэнняў закінулі ў мікрааўтобус а 10 гадзіне раніцы 22 чэрвеня. 

Дзе ён знаходзіўся некалькі гадзін пасля затрымання, невядома. Але а 14 гадзіне журналіст змог патэлефанаваць у рэдакцыю і паведаміць, што знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёна, дзе яго будуць судзіць па артыкуле 117.1 за "дробнае хуліганства".
Між тым ад абеда ля офіса Еўрарадыё дзяжурыць мікрааўтобус з людзьмі ў цывільным, вельмі падобны да таго, на якім невядомыя забіралі Паўла Свярдлова.