У Шуміліна загадалі скасіць па 200 кілаграмаў травы на кожнага работніка

Источник материала:  
21.06.2012 20:35 — Новости Общества

У Шуміліна загадалі скасіць па 200 кілаграмаў травы на кожнага работніка

           


Згодна з распараджэннем райвыканкама кожнай арганізацыі і прадпрыемству раёна даведзена заданне па нарыхтоўцы кармоў.

“У прыватнасці, на аднаго работніка трэба скасіць па 200 кілаграмаў травы, – расказала першы намеснік начальніка райсельгасхарчу В.У.Лабейка. – А ўсяго па раёне ў сельгасарганізацыі павінна быць здадзена 288 тон травы. Прычым, справіцца з гэтай работай трэба да 29 чэрвеня”.

Многія арганізацыі адразу прыступілі да справы. Сярод такіх – вузел паштовай сувязі, “Белаграпрамбанк”, тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райпаліўзбыт.

“Знайсці траву – не праблема, – лічыць начальнік райпаліўзбыту У.М.Кійко. – Напрыклад, ля свайго прадпрыемства абкасілі закінутыя ўчасткі – атрымалася паўтары тоны, гэта на паўтоны больш, чым даведзена планам. А хутка будзем абкошваць замацаваныя за намі абочыны па вуліцы Ленінскай – атрымаецца яшчэ добры прычэп”.

Дарэчы, работнікі паліўзбыту здавалі зялёную масу ў “Шумілінскі райаграсэрвіс”, на ферму Добрына. Тут траву здрабнялі кормаўборачным камбайнам і клалі ў сянажную траншэю. “Нам пашанцавала на памочнікаў, – гаворыць брыгадзір Н.А. Волкава. – Траву прывозяць актыўна. Толькі за дзень, акрамя райпаліўзбыту, “зялёнку” прывезлі работнікі СШ №1, тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, энэргазбыту, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Усяго атрымалася амаль 18 тон. Гэта добрая дапамога. Дзякуй усім, хто нас падтрымаў”.

Работы па нарыхтоўцы зялёнай масы працягваюцца. Заадно работнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна наводзяць парадак на зямлі: абкошваюць няўдобіцы, меліярацыйныя каналы, закінутыя агароды, поймы рэк, канавы.

←На проспекте Победителей "выращивают" 8-метровую розу!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика