Любячы, не адмаўляюцца!
Што ні горад, то, згадзіцеся, пэўныя асацыяцыі. І ў кожнага свае. Кшталту: Брэст — крэпасць, Віцебск — "... базар", Ветка — музей, Мядзел — Нарач, Орша — Караткевіч, Астравец — будпляцоўка АЭС...
Асіповічы, пасля "раскруткі" новага і сапраўды досыць добрага пральнага парашка, сталі — ну падобна ж на тое? — горадам, дзе "нараджаецца" "Мара"...
Хоць магла, відаць, і "Мечта"?.. Бо, прынамсі, тут, як і ў многіх іншых куточках краіны, у большай пашане мова руская: на ёй — размовы на вуліцах і ў крамах, на ёй — шыльды і ўся інфармацыя, якая можа спатрэбіцца чалавеку, што завітаў, напрыклад, у райвыканкам.
Таму першым пытаннем да людзей, што сышліся ў актавую залу (у тым ліку і на прэзентацыю "Звязды"), было: "Ці зразумеюць жа нас, калі будзем гаварыць па-беларуску?".
Прысутныя — да радасці — адказалі нам самымі шчырымі ўсмешкамі і досыць дружным: "Ну вядома...".

Гэта было стымулам, стымулам да выступленняў, да расказаў пра газету, да правядзення віктарыны, да... творчасці. Так, так, "Звязду" і ў гэтай паездцы "суправаджаў" часопіс "Вожык" — у асобе мастака-карыкатурыста Аляксандра Каршакевіча. А гэта значыць, што, пакуль мы распавядалі пра 95-гадовую гісторыю газеты, яе традыцыі, калектыў і змест, ён маляваў. І тым самым, несумненна, знаходзіў падпісчыкаў. Бо хто ж гэта, атрымаўшы падарунак у выглядзе цудоўнага сяброўскага шаржа, не захоча паглядзець: а што ж ён малюе яшчэ?
Прыкладна такія ж спадзяванні былі і ў журналістаў газеты, якія прадстаўлялі, вядома ж, не чужыя ім (і прысутным) укладкі "Мясцовае самакіраванне", "Чырвонка", тэматычныя старонкі "Краіна здароўя", "Жырандоля", "Ігуменскі тракт", "Алімпіец", рубрыкі "Гаспадары", "Жыццялюбы", "Пытальнік", "Крынічка", "Хатняя энцыклапедыя"... Што ўжо казаць пра свае, адмысловыя "Фотаслова", альбо "Простую мову" ці "Алё, народ на провадзе!"...
Што абнадзейвала, нас уважліва слухалі. Прычым, пераважна, тыя, хто атрымлівае газету не дома, а па месцы працы. А таму і чытае, як правіла, вельмі выбарачна... Тое, што найперш кідаецца ў вочы, прыцягвае ўвагу...
Пасля сустрэчы, хочацца верыць, "методыка" гэтая зменіцца.
Як, магчыма, і само кола чытачоў. Бо яно ж і насамрэч грэх выракацца роднае мовы, не размаўляць на ёй... Ці хаця б не чытаць...
А тым больш (аб'ектыў жа не падманеш?) любячы.
Валянціна Доўнар, Уладзімір Здановіч, Фота Яўгена ПясецкАГА.
На здымках: фірменны сувенір за перамогу ў віктарыне — намесніку дырэктара ТАА "Асіповічыгазбуд" Тадэвушу Баршчэўскаму; падпіску (на любы тэрмін, у тым ліку і на "Звязду") ахвотна прымае паштальён ДАПС-3 Людміла Дрэнь; абыякавых падчас прэзентацыі газеты "Звязда", здаецца, не было; сяброўскі шарж — сяброўскі здымак