З сумкай без дагляду прапусцілі на "Плошчы Леніна" і "Фрунзенскай"
20.06.2012 11:59
—
Новости Общества
З сумкай без дагляду прапусцілі на "Плошчы Леніна" і "Фрунзенскай"
Мы спакойна прайшліся з дарожнай сумкай па метро. А супрацоўнік міліцыі за тое, што прапусціў тэрарыста, асуджаны на 3 гады.
На ўваходзе ў станцыю метро "Плошча Леніна" з боку вакзала стаіць міліцыянер. З дарожнай сумкай, у якой баскетбольны мяч, сок і некалькі каробак, іду да турнікетаў. Сумку не хаваю, нясу, каб міліцыянер мог пабачыць яе. Ён не звяртае ўвагі, а ідзе міма мяне... да калегі, які дастаў тэлефон і пачаў здымаць. Калега хавае тэлефон, міліцыянер праходзіць міма.
Далей — на станцыю "Фрунзенская". Тут выходзім наверх і зноў спускаемся ў метро праз той самы ўваход, дзе праходзіў тэрарыст з сумкай. Там стаіць супрацоўнік міліцыі. З сумкай уваходжу праз другі ад яго турнікет, як і тэрарыст на відэа.

На "Фрунзенскай" пуста, нікога, акрамя мяне, чалавека з сумкай, і калегі з тэлефонам. Але ніякай увагі на нас. Тады, 11 красавіка 2011 года, міліцыянер таксама не звярнуў увагі на чалавека з сумкай, за што атрымаў 3 гады зняволення.
Такім чынам спакойна дабіраемся з сумкай ад вакзала да "Фрунзенскай" і вяртаемся да "Купалаўскай". Акурат па меркаваным шляху тэрарыста — і ніводнага дагляду. Таму вырашаем ускладніць задачу — на "Кастрычніцкую" ідзем праз верх. Выходзім з метро на вуліцу і зноў спускаемся на станцыю праз цэнтральны ўваход.
Толькі тут міліцыянер на нашым шляху праяўляе пільнасць. Іду да турнікетаў хуткім крокам у вялікім натоўпе. Міліцыянер заўважае ў плыні людзей вялікую сумку і — бягом да мяне. Даганяе амаль ля турнікета. Спыняе, праводзіць знізу сумкі металашукальнікам, той не рэагуе — можна ісці далей.

У цэнтры кадра пад назвай банка міліцыянер правярае сумку металашукальнікам, больш у наступным відэа.
"У вас знешні выгляд даверлівы, таму не спынялі", — кажуць у метрапалітэне на пытанне: "Чаму так?". Застаецца спадзявацца, што супрацоўнікі міліцыі навучыліся вылічваць падазроных людзей па знешнім выглядзе ці з'явіліся нейкія новыя сістэмы кантролю.
Але часам на станцыях увогуле няма супрацоўнікаў міліцыі. Напрыклад, 8 чэрвеня а 9.35 на ўваходзе на станцыю "Фрунзенская" — нікога.

Уваход на станцыю метро "Плошча Якуба Коласа" 13 чэрвеня 21.05 — міліцыянтаў няма.

На наступны дзень 14 чэрвеня а 14.26 на "Плошчы Леніна" — нікога. Пры жаданні служба бяспекі метро можа прагледзіць відэа. Таму Еўрарадыё і вырашыла прайсціся па падземцы з вялікай сумкай. Самі бачыце, што атрымалася.

![]() |
Міліцыянера ўжо няма, ён выйшаў з метро |