Гарэцкiя чытаннi. Юбілейныя

Источник материала:  

У Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры адбылася штогадовая навуковая канферэнцыя, на гэты раз юбiлейная, — ХХ Гарэцкiя чытаннi на тэму "Максiм i Гаўрыла Гарэцкiя. Жыццё i творчасць".

Вiдэапрэзентацыя, падрыхтаваная супрацоўнiкамi музея гiсторыi беларускай лiтаратуры, пазнаёмiла прысутных з Гарэцкiмi чытаннямi iншых гадоў.

Лiтаратуразнаўцы, мовазнаўцы, гiсторыкi, пiсьменнiкi выступiлi з цiкавымi дакладамi, тэмы якiх сведчаць пра насычанае жыццё, творчую працу двух братоў — волатаў беларускай зямлi. Дырэктар музея Лiдзiя Макарэвiч адзначыла, што застануцца вечнымi каштоўнасцi i асобы: браты Гарэцкiя пакiнулi значны, непаўторны след у гiсторыi беларускай лiтаратуры, культуры, навукi. Пра цiкавыя моманты з бiяграфii Максiма Гарэцкага распавялі пляменнік пісьменніка акадэмік Радзім Гарэцкі, доктар філалагічных навук Таццяна Дасаева, пiсьменнiца i журналiстка газеты "СБ Беларусь сегодня" Людмiла Рублеўская і іншыя.

У наступным годзе будзем адзначаць 120-годдзе класiка айчыннай лiтаратуры, празаiка, публiцыста Максiма Гарэцкага. Адбудзецца шмат святочных мерапрыемстваў. Выступоўцы адзначалi, што 120-годдзе Гарэцкага — гэта нагода, каб сказаць пра тое, што ён павiнен знаходзiцца ў адным шэрагу з пачынальнiкамi беларускай лiтаратуры — Максiмам Багдановiчам, Янкам Купалам, Якубам Коласам, варта спадзявацца на актыўную падтрымку гэтага меркавання.

Арганiзатарамi Гарэцкiх чытанняў выступiлi Рэспублiканскi фонд iмя братоў Гарэцкiх, Інстытут мовы i лiтаратуры iмя Якуба Коласа i Янкi Купалы НАН Беларусi.

Дар'я ШОЦIК

←Таланты надо понимать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика