Застаўся без працы? Можаш прайсці перанавучанне

Источник материала:  

За студзень—май гэтага года Дзяржаўная служба занятасці Беларусі накіравала на прафесійнае навучанне, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі 7100 беспрацоўных, якія мелі патрэбу ў працаўладкаванні.

Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, у цэлым па краіне на 1 чэрвеня гэтага года на вучобе па накіраванні дзяржаўнай службы занятасці знаходзіліся 4800 чалавек.

Найбольшыя магчымасці ў павышэнні сваёй кваліфікацыі альбо набыцці новай спецыяльнасці былі прадастаўлены беспрацоўным у Гомельскай вобласці (за пяць месяцаў атрымалі пуцёўку на прафнавучанне 1400 чалавек). Усяго Дзяржпраграмай садзейнічання занятасці насельніцтва Беларусі на 2012 год прадугледжваецца накіраваць на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі 19900 беспрацоўных, у тым ліку не менш як 45% з іх — па заяўках наймальнікаў. Менавіта такая арганізацыя прафнавучання — пад заказ наймальнікаў з гарантыяй далейшага працаўладкавання — з'яўляецца прыярытэтнай ва ўмовах попыту на працоўную сілу, які нарастае, лічаць спецыялісты.

Як паведаміў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай КОХАНАЎ, у адпаведнасці з заканадаўствам, у першую чаргу на прафнавучанне накіроўваюцца беспрацоўныя ва ўзросце да 21 года, тыя, хто ўпершыню шукаюць працу і не маюць прафесіі. Прыярытэт захоўваецца таксама за дзецьмі-сіротамі, юнакамі прызыўнога ўзросту.

Згодна са змяненнямі і дапаўненнямі ў закон "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь", якія былі ўнесены дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў маі гэтага года, тыя, хто страціў працу ў выніку мадэрнізацыі вытворчасці або аптымізацыі колькасці, пры накіраванні іх на прафнавучанне органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне будуць атрымліваць стыпендыю, роўную 800 тыс. руб. (8 базавых велічынь). Для астатніх катэгорый беспрацоўных захаваецца дыферэнцыяваны памер стыпендыі ў залежнасці ад прычын страты працы (ад 200 тысяч да 500 тысяч рублёў, ці ад 2 да 5 базавых велічынь).

Пасля ўступлення ў сілу закона (што адбудзецца, як мяркуецца, восенню гэтага года) магчымасць прайсці прафесійнае навучанне, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі за кошт сродкаў дзяржавы атрымаюць жанчыны, якія ажыццяўляюць догляд дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, з выплатай у перыяд навучання стыпендыі. Наймальнікам, якія ажыццяўляюць прафнавучанне сваіх работнікаў, што знаходзяцца пад пагрозай звальнення, будзе поўнасцю або часткова кампенсавана аплата выдаткаў.

Святлана БУСЬКО.

←В поход за золотым руном

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика