Беларусь - 109-ая ў рэйтынгу міралюбных краінаў

Источник материала:  
12.06.2012 19:26 — Новости Общества

Беларусь — 109-ая ў рэйтынгу міралюбных краінаў

           


Інстытут эканомікі і міру (The Institute for Economics and Peace) прадставіў "Рэйтынг міралюбнасьці краінаў сьвету 2012 году" (Global Peace Index 2012).

У рэйтынгу Беларусь заняла 109 месца са 158 краінаў, апярэдзіўшы Расею (153), Грузію (141), Азэрбайджан (132), але саступае Малдове (66), Украіне (71) . Самай міралюбнай краінай у сьвеце прызнаная Ісьляндыя. У цэлым, за мінулы год сьвет стаў менш міралюбным і больш нестабільным.

Global Peace Index вымярае ўзровень гвалту ўнутры дзяржавы і агрэсіўнасьць яго зьнешняй палітыкі. Дасьледаваньне робіцца штогод і разглядаецца ў якасьці адпраўнога пункту для глябальнага праекту "Пэрспэктывы чалавецтва", мэтай якога выявіць ўзаемасувязь міру і ўстойлівага разьвіцьця на плянэце. Аўтары праекту падкрэсьліваюць, што ён носіць толькі даведачны характар і не закліканы выносіць меркаваньні на адрас той або іншай краіны. Першы такі рэйтынг быў прадстаўлены ў траўні 2007 года. Індэкс міралюбнасьці распрацаваны міжнароднай групай экспэртаў шэрагу дасьледчых інстытутаў і аналітычных цэнтраў.

←В Беларуси разбился Су-25

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика