59 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы затрымана з пачатку года на ўчастку Брэсцкай пагранічнай групы. 25 з іх - так званыя нелегальныя мігранты. Усе зўатрыманы падвяргаюцца пільнай праверцы адносна іх датычнасці да банфармаванняў і тэрарыстычных групаў. Дадаў працы брэсцкім ахоўнікам дзяржмяжы і Чэмпіянат Еўропы па футболе, які праходзіць адразу ў дзвюх памежных з Брэстчынай краінах. Памежнікі цяпер працуюць ва ўзмоцненым рэжыме дзеля прадухілення спробаў перасячэння мяжы ў абыход пунктаў пропуску.
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.