Мінімальная заработная плата за май індэксуецца на 6,4 працэнта і складае Br1 млн 47 тыс. 550

Источник материала:  

У Беларусі мінімальная заработная плата за май 2012 года індэксуецца на 6,4 працэнта, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за май перавысіў пяціпрацэнтны парог да месяца папярэдняй індэксацыі (студзень 2012 года). Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Такім чынам, месячная мінімальная заработная плата (МЗП) за май складае Br1 млн 47 тыс. 550, пагадзінная мінімальная заработная плата — Br6 тыс. 210.

Згодна з законам Рэспублікі Беларусь "Аб устанаўленні і парадку павышэння памеру мінімальнай заработнай платы", памер МЗП, устаноўлены і праіндэксаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам, з'яўляецца абавязковым для наймальніка ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.

З 1 студзеня 2012 года пастановай Савета Міністраў № 1666 ад 9 снежня 2011 года месячная мінімальная заработная плата была ўстаноўлена на ўзроўні Br1 млн, пагадзінная мінімальная заработная плата — Br5 тыс.

Каментарый аб парадку індэксацыі даходаў насельніцтва за май

Індэксацыя грашовых даходаў (заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай службы, курсантаў ваенна-навучальных устаноў і сувораўцаў; заработная плата дзяржаўных служачых і прыраўнаваных да іх асоб; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых і асоб радавога і начальніцкага складу; дзяржаўныя стыпендыі навучэнцам, стыпендыі клінічным ардынатарам, стыпендыі работнікам, накіраваным на павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку ў вочнай (дзённай) форме навучання ў іншы населены пункт), якія атрымліваюцца з бюджэтных крыніц, за май 2012 года ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь "Аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі" праведзена ў выглядзе аднаразовага перагляду іх памераў. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Устаноўленыя ад базавай велічыні дапамогі па беспрацоўі і стыпендыі грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта за май бягучага года не індэксуюцца, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за май не перасягнуў пяціпрацэнтны парог да месяца іх папярэдняй індэксацыі (красавік 2012 года).

Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі Беларусі з іншых крыніц, кампенсацыя страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).

Паводле слоў спецыялістаў, індэксацыя ажыццяўляецца па нарматыве, устаноўленым ўказам ад 28 студзеня 2006 года № 55 "Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі". Пры індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва за май індэксуецца даход у межах Br743 тыс. 20 — 100 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на момант індэксацыі. Частка даходу, якая перавышае гэту суму, індэксацыі не падлягае.

←Прибавка к зарплате ожидает белорусов.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика