РАЗАМ МАЛЮЕМ СУСВЕТ

Источник материала:  

РАЗАМ МАЛЮЕМ СУСВЕТНе першы раз Дзяржаўны музей беларускай літаратуры прадастаўляе месца для дабрачынных мастацкіх вернісажаў. На гэты раз балюстрада старога будынка стала месцам правядзення выставы творчасці дзяцей, якія знаходзяцца ў Мінскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. "Свет вачыма дзяцей" — так завецца гэтая экспазіцыя, якая адразу ж прыцягнула да сябе ўвагу наведнікаў. Справа не толькі ў тым, што малюнкі, вышыванкі, кераміка арыгінальна выкананы юнымі ўмельцамі са своеасаблівым бачаннем свету. Выстаўку варта наведаць таксама дзеля таго, каб паўдзельнічаць у цікава арганізаваных майстар-класах. Дзятва са школьных лагераў адпачынку прыходзіць сюды, каб сустрэцца з мастакамі-выхавацелямі, пераняць прыёмы жывапісу, лепкі.

На здымках: <І>выхавацель дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў Галіна Купрэева праводзіць майстар-клас з юнымі наведнікамі выставы. Вышыванка абраза Маці Божай у выкананні юнай майстрыхі Кацярыны Галышкі.

Яўген Пясецкі.

РАЗАМ МАЛЮЕМ СУСВЕТ

←Порядок — дело общее

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика