У Магілёве створаная адмысловая брыгада дзеля барацьбы з баршчэўнікам
08.06.2012 11:50
—
Новости Общества
У Магілёве створаная адмысловая брыгада дзеля барацьбы з баршчэўнікам

Касьба, апрацоўка хімікатамі, выкопванне. Абвешчаная сапраўдная вайна баршчэўніку, вельмі небяспечнай расліне. Яго сок, калі трапіць на скуру чалавека, можа выклікаць апёк другой, а то і трэцяй ступені. У Магілёве на прадпрыемстве “Магілёўзелянбуд” створана спецыяльная брыгада, якая вядзе барацьбу з баршчэўнікам.