Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў

Источник материала:  
05.06.2012 15:50 — Новости Общества

Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў

  • Наталля Касцюкевіч, TUT.BY

           


Каб адчуць еўрапейскі дух, не абавязкова выязджаць за межы Радзімы. На Беларусі таксама ёсць мясціны, дзе кожны падарожнік адкрые для сябе мноства цікавостак made in Europe. Карэспандэнт TUT.BY павандравала па маршруце Альберцін-Слонім-Ружаны-Косава разам з Антонам Астаповічам, старшынём рэспублiканскай рады "Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнiкаў гiсторыi i культуры", і на свае вочы ўбачыла як мінімум пяць прыкладаў еўрапейскасці ў гісторыі нашай краіны.
 
1. Сядзіба Альберцін - прыклад шляхецкай гаспадарлівасці

На Слонімшчыне знаходзіцца сядзіба першай паловы XIX ст. Войцеха Пуслоўскага – Альберцін. Яна знакамітая не толькі маёнткамі ў стылі барока і ампір, але і сваім прамысловым комплексам. Дзякуючы бізнес-запалу Пуслоўскіх, тут з’явіўся адзін з першых на Беларусі прамысловы цэнтр: былі заснаваны картажна-папяровая, ткацкая, запалкавая фабрыкі і бровар. Развіццю прамысловасці спрыяла геаграфічнае месцазнаходжанне фальварка: недалёка быў Слонім і рака Шчара, якая з’яўлялася воднай артэрыяй гандлёвых шляхоў з Заходняй Еўропай. “Вялікі прыбытак шляхцічы мелі менавіта дзякуючы бровару. Пуслоўскія разумелі, што нашмат выгадней прадаваць у Еўропу спірт, а не зерне. Тым больш наш зерневы спірт меў там цудоўную каньюктуру”, - апавядае Антон Астаповіч.
 
Сёння на тэрыторыі Альберціна захаваліся сядзіба, флігель, стайня, рэшткі брамы. У будынку сядзібы месціцца бібліятэка і маладзёжны дасугавы цэнтр, у флігелі – фізкультурна-спартовы клуб. Дарэчы, перад флігелем у 50-х гадах XX ст. паставілі помнік футбалісту.

Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў 
 
Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў
Альберцін. Сядзіба

Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў 
 
Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў
Альберцін. Флігель сядзібы

Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў

Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў 

Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў

Цікавае назіранне ад эксперта: На тэрыторыі сядзібы расла каралінская ліпа, якая з’яўлялася помнікам прыроды. Але ў 2008 годзе рэдкае для Беларусі дрэва спілілі. Прычым гэта падзея супала з часам абвастрэння адносін паміж Беларуссю і ЗША. “Я падумаў, няўжо з ідэалагічных мэтаў ліпу зрэзалі, - кажа Антон Астаповіч. – Праўда, у Слонімскім райвыканкаме растлумачылі, што ліпа была крохкай, і ўратаваць яе не атрымалася”.
 
2. Касцёл святога апостала Андрэя ў Слоніме - прыклад унікальнага аб’екта для Еўропы
 
Касцёл святога апостала Андрэя ў Слоніме ўнікальны ў архітэктурным плане. Ён пабудаваны ў стылі ракако, для якога характэрна ставіць фланкуючую вежу не ў плоскасці фасада, а разварочваць да яе на 45 градусаў. Такі разварот вежаў на Беларусі сустракаецца ў двух касцёлаў – у Слоніме і вёсцы Лужкі Шаркаўскага раёна, а таксама ў адной драўлянай царкве XVIII ст. ў вёсцы Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна. “Я бачыў такую кампаноўку вежаў у Еўропе ў адным касцёле ў Варшаве і Браціславе. Таму гэта ўнікальная з’ява, што на Беларусі ажно тры такіх аб’екты”, - дадае Антон Астаповіч.
 
Па словах эксперта, касцёл быў зруйнаваны падчас Другой сусветнай вайны. З пачатку 90-х гадоў XX ст. пачалося яго навукова абгрунтаванае аднаўленне, над якім працавалі польскія кансерватары.

Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў

Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў
 
Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў
Слонім. Касцёл бернардынак
 
Цікавы факт ад эксперта: У нішах на фасадзе касцёла – копіі скульптур апосталаў Паўла і Пятра. У 70-я гады XX ст. літоўскія музейшчыкі збіраліся дэмантаваць скульптуры і адвезці іх у Нацыянальны музей Літвы. Калі пра гэта даведаліся на Беларусі, прыехалі спецыялісты і забралі скульптуры на рэстаўрацыю ў Гародню. Там яны знаходзяцца і па сёння, бо работы па аднаўленні не скончаны.
 
3. Ружаны – прыклад еўрапейскага горада па структуры
 
На пачатку XVII ст. горад Ружаны належаў Льву Сапегу і меў Магдэбурскае права. Па просьбе магната яго перабудаваў саксонскі архітэктар Аляксандр Бекер. Таму структура Ружан адпавядала структуры прыватна ўласніцкага еўрапейскага горада. У цэнтры мястэчка быў пабудаваны рынкавы пляц, ад яго ішлі вуліцы.
 
Недалёка ад горада знаходзіцца Ружанскі палац, дзе жыла сям’я Сапегаў. Сёння там ідзе рэстаўрацыя. “Работы па аднаўленні палаца пачыналіся яшчэ пры Саветах. Тады флігелі сталі выкладаць з дзірчатай савецкай цэглы, што недапушчальна. Некалькі гадоў таму гэтыя канструкцыі разабралі, вырабілі новую цэглу па гістарычным модулі і адрэстаўравалі флігелі. Такім жа чынам паступілі з дахоўкай. Сёння Ружанскі палац - адзіны з нешматлікіх прыкладаў, якія я ведаю, адэкватнай рэстаўрацыі на Беларусі за дзяржаўныя сродкі”, - зазначыў Антон Астаповіч.

Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў

Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў

Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў

Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў

Заўвага ад эксперта: Астаповіч знайшоў дзве невялікія хібы ў адноўленых флігелях і браме. Першы – пляцоўка ля брамы чамусьці выкладзена цёмным бесерам (цэгла невялікага памеру). На погляд эксперта, на месцы гэтай “творчасці” павінна быць звычайная брукаванка. Другая заўвага – палотны брамы, якія проста звараны з металапрофілю і не адпавядаюць гістарычнаму выгляду. Але, па словах Антона Астаповіча, неўзабаве палотны павінны замяніць на каваныя.

 
4. Царква ў Сынкавічах – прыклад беларускай царкоўнай готыкі

Абарончая царква святога Міхаіла Архангела ў Сынкавічах пабудавана ў стылі беларускай готыкі. Гэты аб’ект катэгорыі каштоўнасці “0”, намінаваны ў спіс ЮНЭСКА.
 
Таксама царква асаблівая дэкорам: задымленай цэглай звонку на сценах выкладзены крыжы па тыпу іерусалімскіх, іншыя выявы. У інтэр’ераў царквы ёсць рысы старабеларускага дойлідства – ў сцены для паляпшэння акустыкі ўмураваны шматлікія галаснікі. З візантыйскіх уплываў – тое, што царква, нягледзячы на гатычныя рысы, з’яўляецца трохапсіднай. Цікава, што перакрыццё страхі, якое датуецца як мініум 17 ст., захавалася да нашага часу.
Сёння царква рэстаўруецца.

Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў

Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў

Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў 
 
Заўвага эксперта: “Калі праводзіць тут навукова абгрунтаваную рэстаўрацыю, трэба ўвесь тынк здымаць, у тым ліку і алейную фарбу, якая трымае пад сваім слоем кроплю расы. А гэта дэструктыўна дзейнічае на як на тынк, так і на муроўку”, - кажа Антон Астаповіч. Таксама эксперт звяртае ўвагу на “цыбуліну” (залаты купал – заўвага аўт.) на калакольні ля царквы і дадае, што яе наяўнасць не з’яўляецца навукова абгрунтаванай.
 
5. Косаўскі палац – прыклад еўрапейскага палаца з вялікім паркам

Косаўскі палац Пуслоўскіх пабудаваны ў стылі рамантызму па праекце варшаўскага архітэктара Францішка Яшчолда ў 20-30-я гг. ХІХ ст. На жаль, склаўся стэрэатып, і палац чамусці называюць Косаўскім, хаця ён знаходзіцца ва ўрочышчы Мерачоўшчына (1,5 км да Косава). Сёння яго рэстаўруюць і прыстасоўваюць пад турыстычна-гасцінічны комплекс.
 
“У мяне няма прэтэнзій да фасаднай рэстаўрацыі, але шмат заўваг - да інтэр’ераў. Там павальна ідуць перапланіроўкі, аўтэнтыка не захоўваецца. Але ўсё гэта адбывацца ў межах дзеючага закона. На жаль, рэканструкцыя помнікаў у нас дазволена юрыдычна. Яна прадугледжвае шматлікія адступленні ад выкарыстання аўтэнтычных матэрыялаў, нават замену канструкцый і гістарычных планіровак. У краінах Еўропы і нават у Расіі рэканструкцыя ў адносінах да помнікаў недапушчальная”, - адзначае Антон Астаповіч.

Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў

Падарожжа ў Еўропу: без візы, без замежнай мовы, амаль без грашовых выдаткаў

 
Удакладненне ў тэму ад эксперта: Перад палацам месціўся цудоўны партэр, які практычна злучаўся з сядзібным домам Касцюшак (знаходзіцца недалёка ад палаца). За палацам быў разбіты ўнікальны пейзажны парк. На пачатку 60-х гадоў былога стагоддзя, ён належаў гораду Косава. “Але мясцовы калгас падаў позву ў арбітражны суд з просьбай перадаць парк калгасу, так як уласнік за ім дрэнна даглядаў. Суд задаволіў позву. Пасля чаго там узвылі бензапілы, парк высеклі, дрэвы пайшлі на гаспадарчыя патрэбы, а затым парк перадалі лясгасу, які зрабіў тут лесапасадку”, - апавядае Антон Астаповіч. Не так даўно лесапасадку таксама высеклі, так як трэба адкрыць нармальны від на помнік архітэктуры, а ў перспектыве фрагментарна аднавіць страчаны парк. 

←В Минске опечатали офис «Белорусского славянского комитета»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика