Я чытаю “Народную газету”, - Анатоль ЯРМОЛЕНКА, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік ансамбля “Сябры”

Источник материала:  

– “Народную газету” чытаць люблю. І ў першую чаргу таму, што на яе старонках гучаць тэмы, якія хвалююць народ. Хочаш адкрыць сваю справу – “НГ” падкажа табе, што патрэбна для гэтага зрабіць. Не ведаеш, якую вышэйшую навучальную ўстанову параіць сваім дзецям ці ўнукам, газета зробіць гэта за цябе. Мяне асабліва цікавяць публікацыі на тэмы культуры, а мае хатнія зачытваюцца дадаткам да “НГ” “Сям'я”. Дзякуючы яму разам з журналістамі і экспертамі можна паразважаць на тэмы, якія хвалююць кожнага, – здароўе, псіхалогія адносін, бытавыя праблемы.

У век камп'ютараў, гаджэтаў, мабільнікаў друкаваным сродкам інфармацыі складана канкурыраваць з інтэрнэтам па аператыўнасці, аднак у газеты ёсць значная перавага – яе можна патрымаць у руках, праз папяровыя старонкі адчуць энергію тых людзей, якія працавалі над яе выпускам, і прачытаць у любы прыдатны для гэтага час. «Народная газета» выклікае ў мяне цёплыя пачуцці. Відаць, што журналісты, якія ствараюць яе, трымаюць руку на пульсе жыцця краіны і старанна падыходзяць да распрацоўкі тэм. У большасці з іх – сацыяльны характар. Гэта і ёсць адказ на тое, чаму яна карыстаецца попытам у аўдыторыі. Таму каб не застацца без цікавых нумароў, варта не забыць аформіць падпіску.

←У Беларусі Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначылі марш-кідком у паўзунках, бясплатным марожаным для дашкольнікаў і новымі забавамі і для больш старэйшых дзяцей.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика