Аляксея Пікуліка арыштавалі на пяць сутак
01.06.2012 18:26
—
Новости Общества
Аляксея Пікуліка арыштавалі на пяць сутак
Акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (Вільня), прафэсара Эўрапейскага ўнівэрсытэту ў Санкт-Пецярбургу Аляксея Пікуліка асудзілі на пяць сутак адміністрацыйнага арышту.
Такі прысуд вынес 1 чэрвеня суддзя Цэнтральнага раёну Менску Якунчыхін.
Судьдзя Якунчыхін адхіліў хадайніцтва аб недаверы суду, якое заяўляў Пікулік. Выступілі сьведкі Аляксей Гарошка і Аляксей Карповіч, якія служаць у палку міліцыі спэцыяльнага прызначэньня. Яны заявілі, што яны праходзілі паўз двор дома па адрасе Няміга, 6, у якім жыве Аляксей Пікулік, і пабачылі, як ён стаяў у двары, моцна нецэнзурна лаяўся. Пасьля таго, як яны да яго падышлі, ён нібыта стаў іх абражаць. Яны склалі пратакол пра правапарушэньне.
Сам Аляксей Пікулік гэта абвяргае. Ён сьцьвярджае, што выйшаў з дому, да яго падышлі два чалавекі, які сказалі, што яны з крымінальнага вышуку, і запрасілі прайсьці зь імі.
Выступіла таксама сьведка Алена Пікулік, маці Аляксея Пікуліка. Яна сказала, што Аляксей выйшаў з дому ў 18.15. У той жа час у складзеным міліцыянтамі пратаколе час затрыманьня пазначаны 18.10. Яна зьвярнула ўвагу на гэтае несупадзеньне.
Аляксей Пікулік зьяўляецца прафэсарам Эўрапейскага ўнівэрсытэту ў Санкт-Пецярбургу. Суд запатрабаваў дакумантаў, якія б гэта засьведчылі.
Судовы працэс пачаўся са спазненьнем - у 15.15, хоць павінен быў пачацца а 12-й.
Аляксей Пікулік адзначыў журналістам, што ў яго ёсьць падставы меркаваць, што да яго ставяцца перадузята.
Пікуліка затрымалі ўвечары 31 траўня ў Менску. Паводле зьвестак адваката, з пастарунку міліцыі Цэнтральнага раёну Пікуліка накіравалі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.
Нагадаем, што 6 красавіка ў Менску машыну Пікуліка спынілі супрацоўнікі ДАІ і запатрабавалі прайсьці ў РУУС Цэнтральнага раёну для правядзеньня працэдуры апазнаньня.
Тады кіраўніка дасьледнай установы, прафэсара Эўрапейскага ўнівэрсытэту ў Санкт-Пецярбургу западозрылі ва ўдзеле ў бойцы і ў падробцы дакумэнтаў. На падставе апошняга падазрэньня ў яго забралі пашпарт і iPad.
Пашпарт яму не вярнулі да гэтага часу. Калегі Пікуліка выказваюць меркаваньне, што цяперашняе затрыманьне — працяг гэтай справы.