У Пятралевічах людзі засталіся без вады: яна знікае з калодзежаў

Источник материала:  
01.06.2012 13:00 — Новости Общества

У Пятралевічах людзі засталіся без вады: яна знікае з калодзежаў

           


У Пятралевічах людзі засталіся без вады: яна знікае з калодзежаў
Сёлета жыхары прыгараднай вёскі Пятралевічы сутыкнуліся з вострай праблемай абмялення калодзежаў. У некаторых калодзежах вада знікла зусім, у іншых яе ўзровень апусціўся так, што вядро зачэрпвае разам з вадой донны пясок.

На першыя і другія Пятралевічы засталося ўсяго некалькі калодзежаў, дзе ўзровень вады застаецца больш-менш прымальным. Вяскоўцы напісалі ў райвыканкам ліст, у якім прасілі мясцовыя ўлады пракласці ў вёску водаправод.

У Пятралевічах людзі засталіся без вады: яна знікае з калодзежаў

Анатоль Вянскоўскі: “А ў Вішаве людзі з канавы ваду п’юць…”

30 мая ў Пятралевіцкім клубе прайшоў сход. Да жыхароў вёскі прыехалі прадстаўнікі мясцовай улады і водаканала на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Анатолем Вянскоўскім, усяго шэсць чалавек.

— Упаў узровень грунтовых вод. Таму ў калодзежах у вас і знікае вада, — патлумачыў Анатоль Вянскоўскі прычыну абязводжвання вёскі на пачатку сустрэчы. 

У Пятралевічах людзі засталіся без вады: яна знікае з калодзежаў

— Дык пракладзіце нам водаправод з Лабазоўкі ці з цаглянага завода, там ёсць рабочая свідравіна, якая ўсяго некалькі дамоў абслугоўвае. Альбо з воданапорнай вежы, што паміж першымі і другімі Пятралевічамі, — наперабой пачалі прапаноўваць людзі.

— Ніхто вам сёння бясплатна водаправод не правядзе. У бюджэце свабодных грошай няма, — адказаў на тое намеснік старшыні райвыканкама.

— А як нам быць, як жыць без вады? — пасыпаліся пытанні з залы. 

— Не толькі ў вас існуе праблема з вадой. У Альбярціне, напрыклад, не ва ўсіх дамах ёсць вада, хоць гэта горад. А ў Вішаве людзі з канавы ваду п’юць. Канечне, існуе дзяржаўная праграма “Чыстая вада”. Але на сённяшні дзень толькі ў аграгарадках правялі водаправод за кошт бюджэтных сродкаў. На ўсё ў дзяржаве няма сёння грошай. Таму вашу сітуацыю спачатку патрэбна вывучыць, узважыць. Магчыма, з долевым удзелам з часам правядзем ваду. Для гэтага вам патрэбна будзе стварыць кааператыў, збіраць грошы. Але ж і з нашага боку — аднекуль патрэбна адняць будзе сродкі, каб вам перанакіраваць. Бо, паўтараю, сёння свабодных грошай у бюджэце няма. А пакуль карыстайцеся бутыліраванай вадой, — параіў Анатоль Вянскоўскі.

Кошты не пралічаны. Пачалі з нуля

Сход быў прызначаны на 17 гадзін, калі шмат хто з вяскоўцаў яшчэ не вярнуўся з працы. Таму з боку жыхароў вёскі прысутнічала ўсяго каля 40 чалавек, збольшага пенсіянеры. Яны адразу заўпарціліся:

— А колькі будзе каштаваць тая доля? Скуль нам, старым, узяць мільёны рублёў на водаправод? — загула зала.

Аднак ні прадстаўнікі ўлады, ні спецыялісты водаканала не былі падрыхтаваныя адказаць на гэтыя пытанні.

У Пятралевічах людзі засталіся без вады: яна знікае з калодзежаў 

Па словах майстра вытворчага ўчастка водаправодчыкаў, пракладка 1 метра водаправода цяпер каштуе 200 тысяч рублёў. І гэта была самая дакладная лічба. Усю працу паважаная камісія папярэдне ацаніла ў 1,5 мільярда рублёў і ў 100 мільёнаў — кошт праектна-каштарыснай дакументацыі. Аднак пасля Анатоль Вянскоўскі зазначыў, што гэта вельмі ўмоўныя лічбы, трэба, каб усё пралічылі спецыялісты, каб вызначыцца, адкуль найтанней будзе цягнуць у вёску водаправод.

— Пачнем з нуля, — зазначыў намеснік старшыні райвыканкама напрыканцы сходу і запэўніў, што афіцыйны адказ на свой ліст пятралеўцы атрымаюць не пазней як 24 чэрвеня. 

←Завершена демаркация стыка государственных границ Беларуси, Литвы и Польши

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика