Памагатых у барацьбе з хатнім гвалтам падрыхтавалі ў Магілёве
31.05.2012 09:42
—
Новости Общества
Памагатых у барацьбе з хатнім гвалтам падрыхтавалі ў Магілёве
Праблемы сямейнага гвалту абмяркоўвалі на адмысловым трэнінгу ў сацыяльным крызісным цэнтры. Удзельнікі заняткаў - псіхолагі, сацыяльныя работнікі, журналісты. Людзі, якія не толькі часта сутыкаюцца з праблемай, але і здольныя паўплываць на яе вырашэнне. Спецыялісты сцвярджаюць, што нават з самых невырашальных сітуацый заўжды можна знайсці выйсце.