Магілёўцы разгарнулі грамадскую акцыю падтрымкі дзяўчынцы, якая з-за алергіі на лекі ледзь не памерла
30.05.2012 10:26
—
Новости Общества
Магілёўцы разгарнулі грамадскую акцыю падтрымкі дзяўчынцы, якая з-за алергіі на лекі ледзь не памерла
Гісторыя чатырохгадовай Караліны Клімянковай узрушыла тысячы інтэрнэт-карыстальнікаў. У рэальным жыцці, у дзяўчынкі, што некалькі тыдняў была на мяжы жыцця і смерці, нарэшце, з'явіўся шанец на выздараўленне. Бацькі дзячаць усім неабыякавым людзям, якія адгукнуліся на просьбу аб дапамозе, і проста падтрымліваюць маральна. У барацьбу за дзіцячае жыццё ўключыліся нават мясцовыя ўлады.
