Каб вучыць гісторыю па-беларуску, падручнікі трэба збіраць па ўсёй краіне

Источник материала:  
29.05.2012 11:39 — Новости Общества

Каб вучыць гісторыю па-беларуску, падручнікі трэба збіраць па ўсёй краіне

           


"Хоча, напрыклад, Касінец вывучаць на беларускай мове гісторыю сярэдніх вякоў — бяры падручнік і вывучай", — ставіць кропку ў моўным пытанні Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Полацк.

Еўрарадыё скарысталася парадай прэзідэнта і паспрабавала знайсці падручнікі на беларускай мове для кіраўніка Віцебскай вобласці, калі той нечакана выкажа такое пажаданне.

"Яны выдаваліся, але гэта было даўно, таму — што знойдзеце, то знойдзеце", — у выдавецтве "Народная асвета" Еўрарадыё раяць пашукаць беларускамоўны падручнік па гісторыі ў крамах.

"У нас гісторыя Беларусі 8 класа 2009 года ёсць падручнік, там 10 ці 15 асобнікаў", — парадавалі ў выдавецтве "Адукацыя і выхаванне". Але 15 падручнікаў на клас не хопіць.

Як даведалася Еўрарадыё, у полацкіх школах усе класы вывучаюць гісторыю Беларусі па-руску. А інакш і нельга, бо ўсё робіцца... паводле метадычак Міністэрства адукацыі. Толькі для факультатыву можна выкарыстоўваць падручнікі і метадычкі на беларускай мове.

"Усе падручнікі на рускай мове. Па-беларуску выдадзеныя толькі да факультатыву. Весці факультатыў можна па-беларуску. І як браць падручнікі на беларускай мове, калі ў метадычным лісце Мінадукацыі напісана, якімі падручнікамі павінны карыстацца? І там канкрэтна прапісаны гэты падручнік на рускай мове. І мы ўжо не маем права выкарыстоўваць іншы", — распавядаюць у наваполацкай школе №1. Па-руску гісторыю ў школе пачалі вывучаць два гады таму.

У Віцебскай вобласці выкладаюць гісторыю па-беларуску, але не ў гарадах: у Глыбоцкім і некаторых сельскіх раёнах ёсць такія школы.

А нават калі нейкі клас і вельмі захоча вучыць гісторыю па-беларуску, то падручнікаў не знойдзе. Бо старыя кнігі спісваюцца і здаюцца ў макулатуру. Каб задаволіць такое пажаданне школы, збіраць падручнікі давядзецца ўсім светам. Ва Упраўленні адукацыі Віцебскай вобласці так і гавораць: “Гэта нерэальна”.

"Падручнікі выдаюцца на 5 гадоў наперад. Калі школа захоча, гэта проста нерэальна. Трэба будзе шукаць падручнікі па ўсёй вобласці ці рэспубліцы, каб рэалізаваць такое пажаданне школы", — расчароўваюць ва Упраўленні адукацыі Віцебскай вобласці.

Але ў выдавецтве БДУ знаходзім падручнікі на беларускай мове: гісторыя Беларусі для 6 класа — 920 штук, для 8 класа — 280 падручнікаў і 490 падручнікаў па гісторыі Беларусі для 9 класа. Попыт на беларускія падручнікі меншы, чым на рускія, але ён ёсць, — распавядаюць у выдавецтве БДУ. Калі выйшаў падручнік для 9 класа, 300 асобнікаў распрадалі за 2 дні. Каштуе такі падручнік каля 5 тысяч. 

←В Витебске девочка выжила после падения с 7-го этажа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика