У Мінску затрымалі юнакоў, якія сустракаліся з Георгіем Лепіным
27.05.2012 23:55
—
Новости Общества
У Мінску затрымалі юнакоў, якія сустракаліся з Георгіем Лепіным
Каля стадыёна "Трактар" у Мінску 27 мая супрацоўнікі міліцыі затрымалі групу моладзі, якая сустракалася з доктарам тэхнічных навук, спецыялістам па праблемах атамнай энергетыкі Георгіем Лепіным, паведамляе spring96.org.
21 чалавек трапіў ў пастарунак. Да некаторых ужывалі фізічны гвалт, пагражалі скласці пратаколы і пасадзіць "на суткі".
Стала вядома, што ўсіх пасля працэдуры дактыласкапіі адпусцілі.