ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Улады Шатландыі запусцілі кампанію па аддзяленні ад Вялікабрытаніі

Першы міністр Шатландыі Алекс Сэлдманд 25 мая афіцыйна абвясціў аб пачатку кампаніі "Так!", закліканай пераканаць яго землякоў прагаласаваць на рэферэндуме за аддзяленне ад Вялікабрытаніі, паведамляе агенцтва "Франс Прэс". Выступаючы з гэтай нагоды ў Эдынбургу, ён заявіў: "Рашэнні аб развіцці і будучыні Шатландыі павінны прымаць яе жыхары". Як піша Thе Guаrdіаn, свайго начальніка падтрымала намеснік Сэлдманда Нікола Стэрджэн: паводле яе слоў, незалежнасць (перш за ўсё эканамічная) дазволіць Шатландыі стаць моцнай і канкурэнтаздольнай краінай. Пры гэтым яна заявіла, што незалежная Шатландыя працягне выкарыстоўваць брытанскі фунт ў якасці сваёй валюты, а нафтавыя багацці Паўночнага мора і экспарт віскі дазволяць дынамічна развівацца мясцовай эканоміцы.

Прэзідэнт ФІФА прапанаваў адмяніць пасляматчавыя пенальці

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Зеп Блатэр прапанаваў адмяніць пасляматчавыя пенальці, у якіх вызначаецца пераможца ў нічыйных гульнях на стадыі плэй-оф. Зепп Блатэр распавёў, што папрасіў Франца Бекенбаўэра, кіраўніка камітэта ФІФА па развіцці прывабнасці футбола, заняцца пошукам альтэрнатывы пасляматчавых пенальці. Кіраўнік ФІФА адзначыў, што магчымыя новаўвядзенні з'явяцца бліжэй да чэмпіянату свету 2014 года, які пройдзе ў Бразіліі. Па словах Блатэра, серыі адзінаццаціметровых удараў забіваюць дух футбола як каманднай гульні. Паводле слоў прэзідэнта арганізацыі, зыход матча не павінен вызначацца ў супрацьстаянні гульца і варатара.

Лепш з'есці цэлы абед, чым выпіць колы

Да такой высновы прыйшлі расійскія дыетолагі. У асноўным "чорным" спісе ўсяго тры пункты. На першым месцы — цукар. Гэта стапрацэнтныя вугляводныя калорыі. Далей ідзе карамель — 362 калорыі на 100 грамаў. І апошняе — кола. Тут можна знайсці 100% вугляводных калорый. На паўтара літра прыпадаюць 1500 калорый. Выснова простая: лепш з'есці на гэтую колькасць калорый карысную ежу, якая ўтрымлівае бялкі, карысныя вугляводы.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙБойка ў Радзе выклікала размовы пра датэрміновыя выбары

Пасля бойкі ў Вярхоўнай Радзе Украіны, якой завяршыліся ў чацвер дэбаты па законапраекце аб статусе рускай мовы, яе спікер Уладзімір Літвін прапанаваў дэпутатам прыняць палітычнае рашэнне аб самароспуску і правядзенні пазачарговых выбараў. Аднак на пасяджэнні пагаджальнага савета Рады ў пятніцу прапанова не сустрэла падтрымкі. Зрэшты, і працаваць парламентарыі не могуць: як і напярэдадні, апазіцыя блакіруе трыбуну. Пры гэтым кіруючая Партыя рэгіёнаў заяўляе, што закон усё роўна будзе прыняты.

Коратка

Паводле аператыўных звестак, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 мая гэтага года склала 9 млн 458,5 тыс. чалавек, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. У параўнанні з 1 студзеня 2012 года жыхароў краіны стала менш на 6,7 тыс. чалавек.

Аб'ём купленай фізічнымі асобамі ў банкаў Беларусі наяўнай замежнай валюты за студзень-красавік 2012 года знізіўся на 51,2 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2011-га і склаў $1301,7 млн у эквіваленце, паведамілі ў Нацыянальным банку. Пры гэтым за красавік гэтага года было куплена $339,1 млн, што ў 2,2 раза перавышае вынік красавіка 2011-га, але на 12,5 працэнта менш за паказчык сакавіка 2012 года.

ААТ "Беларускі аўтамабільны завод" плануе ў сакавіку 2013 года выпусціць самы вялікі самазвал у свеце грузападымальнасцю 450 т, паведаміў генеральны канструктар прадпрыемства Аляксандр Ягораў на сустрэчы з расійскімі журналістамі.

←На белорусско-литовской границе задержаны лидеры профсоюза РЭП и журналистка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика