Друкаванае слова было сілай ва ўсе часы

Источник материала:  

Пра гэта разважалі і падчас навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 95-годдзю заснавання і 70-годдзю першага падпольнага выхаду газеты “Звязда”.

Можна ўявіць, колькі падзей за дзевяць з паловай дзесяцігоддзяў было адлюстравана на старонках газеты. Нездарма міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі  ў сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў канферэнцыі назваў “Звязду”  нацыянальна-культурным набыткам беларускага  народа, газетай, па  матэрыялах якой можна вывучаць гісторыю краіны.

— З’яўляючыся сапраўдным летапісцам нашага жыцця, — зазначыў доктар гістарычных навук, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя,  — газета заўсёды актыўна адстойвала дзяржаўныя прынцыпы, выступала за нацыянальна-культурнае адраджэнне, клікала на барацьбу ў гады ваенных выпрабаванняў.

Дарэчы, перыяд Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца адным з самых яркіх старонак гісторыі выдання. Першы нумар падпольнай “Звязды” выйшаў ужо ў маі 1942 года. Для гітлераўцаў, якія разумелі моц беларускага друкаванага слова, гэта падзея была падобная да выбуху магутнай бомбы.  Моцным словам, палымянымі заклікамі і трапнымі карыкатурамі змагалася газета з ворагам.

Нездарма падчас канферэнцыі не з адных вуснаў гучалі словы: цяжка пераацаніць у гісторыі Беларусі ролю “Звязды” — газеты, якая ўпэўнена набліжаецца да свайго стагадовага юбілею.

←С 28 по 31 мая в Беларуси пройдет VII Белорусский международный медиафорум

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика