Удзень без дажджоў, а ўначы холадна

Источник материала:  

Сёння ў Беларусі захаваецца халаднаватае і сухое надвор'е. Максімальная тэмпература ўдзень 15—21 цяпла, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мін прыроды Вольга Фядотава.

Істотна не зменіцца характар надвор'я і ў суботу, калі на тэрыторыі краіны будзе гаспадарыць скандынаўскі антыцыклон. На працягу сутак малавоблачна і без дажджоў. Тэмпература паветра ў ноч на суботу ўсяго 3—9 цяпла, а ўдзень сонейка прыгрэе да 17—23 градусаў.

А вось у нядзелю, паводле падлікаў сіноптыкаў, атмасферны фронт з боку Балтыйскага мора прынясе ў паўночныя раёны Беларусі кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы будзе яшчэ даволі халаднавата — 4—10 цяпла, удзень — ад 16 градусаў па поўначы да плюс 23 на поўні Беларусі.

У панядзелак і аўторак тэрыторыя нашай краіны трапіць у зону паніжанага атмасфернага ціску. Таму ўначы месцамі, а ўдзень паўсюдна пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Уначы будзе 5—12 цяпла, удзень — ад 18 да 25 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у сераду атмасферны ціск пачне павялічвацца, таму невялікія дажджы будуць назірацца толькі месцамі. Пацяплее. У ноч на сераду тэмпература паветра ўжо 7—14 цяпла, удзень — ад 21 градусаў на поўначы да плюс 28 на поўдні Беларусі.

Сяргей КУРКАЧ.

←Польская телекомпания TVN ответила посольству Беларуси на претензии по поводу фильма о взрыве в минском метро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика