У Гродне пройдзе ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой Стыль": "Стартуй якасна!"

Источник материала:  
24.05.2012 12:42 — Новости Общества

У Гродне пройдзе ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”: “Стартуй якасна!”

           


У Гродне пройдзе ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой Стыль": "Стартуй якасна!"
25-27 мая горад у трэці раз стане сталіцай беларускай журналістыкі. Дэвіз сёлетняга фэсту – “Стартуй якасна!”. Гэта пасланне маладым удзельнікам, якія робяць свае першыя крокі ў журналістыцы.

Арганізатары, грамадскія аб’яднанні “Цэнтр “Трэці Сектар” (Гродна) і “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (Мінск), абяцаюць дапамагчы зрабіць гэта прафесійна і годна.
 
Прафесіяналы ў фатаграфіі, дакументальным кіно, інтэрнэт-тэхналогіях, газетах і інфармацыйных сайтах на працягу трох дзён будуць дзяліцца вопытам са сваімі пачынаючымі калегамі падчас майстар-класаў.
 
Краязнаўца Віктар Кірэеў правядзе гістарычную вандроўку па журналісцкай Гародні.
 
У апошні дзень фестывалю адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурса для маладых і пачынаючых аўтараў “Твой Стыль” , а таксама пераможцаў першага агульнанацыянальнага "ФотаБатлу".
 
Увечары 26 мая для ўдзельнікаў фестывалю заграюць этна-трыа “АКАНА” і фолк-рокавы гурт “Людзі на балоце”.
 
Галоўнай падзеяй Фестывалю стане ток-шоу “Журналістыка – 2020” у заключны дзень 27 мая. Уласны карэспандэнт польскага выдання “Gazeta Wyborcza” ў Беларусі Андрэй Пачобут, намеснік рэдактара “БелГазеты” Віктар Марціновіч, блогер Яўген Ліпковіч і карэспандэнт часопіса PRESS Мар’юш Кавальчык абмяркуюць бачанне перспектываў журналістыкі. Вядучы ток-шоу - рэдактар інфармацыйных і публіцыстычных праграм телеканала “Белсат” Алесь Залеўскі.
 
Упершыню Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” адбыўся ў Гродне 18-20 траўня 2007 года. ІІ Фестываль (21-23.05.2010) быў прызнаны Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі “Лепшай рэгіянальнай падзеяй года”.
 
Афіцыйная старонка ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” http://3sektar.by/fest .
 
+37529 2884700 - Вітаўт Руднік, старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”
 
+37529 7843221 – Хрысціна Марчук, старшыня аргкамітэта ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”

←Задержан подозреваемый в убийстве двух жителей д.Ратичи Гродненского района

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика