У суботу ў вілейскім водаправодзе не будзе вады

Источник материала:  
18.05.2012 14:11 — Новости Общества

У суботу ў вілейскім водаправодзе не будзе вады

Рэгіянальная газета
У сувязі з планавымі работамі, якія праводзіць прадпрыемства “Водаканал”, у суботу 19 мая ад 6 гадзін раніцы да 21.00 не будзе працаваць гарадскі водаправод.

Для патрэб гараджан падвозіць пітную ваду будуць машыны гармалзавода ў наступныя месцы:

1. Вуліца Незалежнасці паблізу магазіна “Чыркава”,
2. Вуліца Кастрычніцкая паблізу крамы, вядомай як “25-ы магазін”,
3. Мікрараён завода “Зеніт” паблізу крамы, вядомай як “26-ы магазін”.

У будні, патлумачылі карэспандэнту “Рэгіянальнай газеты” ў водаканале, адключэнне вады немагчымае з-за патрэб вытворчасці на шэрагу прадпрыемстваў райцэнтра. 

←Студенты БГУ и БГУИР завоевали серебряную и бронзовую медали на чемпионате мира по программированию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика