На выхадныя замаразкі, ў панядзелак — да плюс 30

Источник материала:  

Як паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава, у суботу наша краіна трапіць пад уплыў халоднага антыцыклону. Уначы на суботу будзе даволі холадна, на паўночным захадзе месцамі прагназуюцца замаразкі да мінус 2. Удзень сонейка прыгрэе да плюс 16—22. У нядзелю на тэрыторыю краіны завітае больш вільготнае паветра з боку цэнтральных раёнаў еўрапейскай Расіі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература ўдзень 19—26 цяпла. У панядзелак стане ўдзень — плюс 22—28, месцамі ў асобных раёнах чакаецца павелічэнне тэмпературы ажно да 30.

Сяргей КУРКАЧ.

←Новый храм в агрогородке Молодово Пинского района украсил колокол 16-го века

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика