Маладафронтаўца Мускага з турмы адправілі ў войска
17.05.2012 11:32
—
Новости Общества
Маладафронтаўца Мускага з турмы адправілі ў войска
ЕўрарадыёХлопца проста з "сутак" пад канвоем даставілі ў ракетна-зенітную частку пад Лепелем.
16 мая мінскага маладафронтаўца Міхася Мускага з ізалятара на Акрэсціна вывезлі ў вайсковую частку ў вёску Межыца (Віцебская вобласць). З дарогі хлапец здолеў патэлефанаваць сваім паплечнікам.
Мускі адседзеў 15 сутак арышту пасля "Чарнобыльскага шляху", аднак не выйшаў на свабоду. Суд "накінуў" хлопцу яшчэ 5 сутак.
Верагодна, адмыслова, каб дачакацца прызыўных дзён і адправіць яго служыць. Раней Міхась Мускі, выключаны з універсітэта, пісаў заяву на альтэрнатыўную службу.
У ракетна-зенітнай частцы ў Межыцы раней служылі "палітпрызыўнікі" Іван Шыла і Алесь Каліта, а таксама Дзмітрый Канавалаў, расстраляны за тэракт у мінскім метро.
Вечарам 16 мая быў таксама затрыманы маладафронтавец Уладзімір Яроменак.
Пакуль акалічнасці высвятляюцца. Чаму затрымалі, час затрымання невядомыя. Актывіст даслаў SMS-паведамленне, што зараз яго вязуць з Фрунзенскага РУУС у ЦІП на Акрэсціна.